Еўфрасіння – Офрасіння – Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе крыж
59.00 BYN
Памер: 185x295 мм
Вага: 1350 г
Purchase
Апісаньне
Сяргей Тарасаў / Еўфрасіння – Офрасіння – Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж. – Мінск: Цымбераў Раман, 2021. – 368 с., іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7236-39-8.
Вы трымаеце фантастычную кнігу! У вашых руках – гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай веры. Імя ёй – Еўфрасіння – Офрасіння – Афрасіння. Аб нябеснай апякунцы Беларусі ведаюць усе. Аўтар гэтай працы – таксама і аўтар падручніка «Мая Краіна – Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю сваёй Краіны. Чытаючы кнігу, вы маеце магчымасць пашпацырава-ць з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытным Полацку, перанесціся ў яе няпростыя гады ў манастыры, прайсці ўвесь яе шлях ажно да Канстанцінопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк. Куды яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнае СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і нават пайсці на «эшафот». Бо ён археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку, крочыў па вуліцах, па якіх хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ЁСЦЬ, і ведае, дзе сёння захоўваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні, створаны Лазарам Богшам у 1161 годзе. І ў тым, што пракляцце Афрасінні... збудзецца.
ЗМЕСТ Разгарнуць
Плыня часу (фрагмент з прадмовы) Разгарнуць
Бацькоўскі дом і горад Прадславы (фрагмент з кнігі) Разгарнуць

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.