Выбранае
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 115 г
Purchase
Апісаньне
Выбраныя вершы пераклад з французскай / П'ер дэ Рансар. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. — 80 с. — (Паэты планеты).ISBN 978-985-7164-02-8.
Пераклад зроблены паводле наступных крыніцаў:
Annales Poétiques, ou Almanach des Muses. Tome V.
A Paris, chez Delalain, Libraire, MDCCLXXVIII.
Pierre de Ronsard. Poésies choisies / éd. mise à jour par Françoise Joukovsky. (Classiques Garnier). Paris: Bordas, 1989.
Poésies de la Pleiade = Поэзия Плеяды: Сборник (на французском языке с параллельными русскими текстами) / Сост. И. Ю. Подгаецкая. Moscou: Radouga, 1984.
П'ера дэ Рансара (1524-1585) яшчэ пры жыцці ў роднай яму Францыі называлі «каралём паэтаў». Ён быў сапраўдным лідарам «Плеяды» – літаратурнай групоўкі, якая бачыла сваёй мэтай паказаць датуль не раскрытыя магчымасці французскай літаратурнай мовы і, у прыватнасці, французскага паэтычнага слова. Важную ролю ў беларускім перастварэнні паэзіі Рансара адыграла наша выдатная паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш (1943-2008). Частка твораў у гэтым зборніку публікуецца ў новых перакладах Лявона Баршчэўскага і Зміцера Коласа.
ЗМЕСТ Разгарнуць
ВЕРШ З КНІГІ Разгарнуць
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска (1891–1945) – польская паэтка, звязаная з колам скамандрытаў, яскравая прадстаўніца міжваеннага дзесяцігоддзя. У яе вершах, іранічных, пачуццёвых і афарыстычных, увасоблены дух часу – вера ў прагрэс, цікавасць да навукі і табуяванай на той час тэмы жаночай цялеснасці, з якой паэтка абыходзілася скандальным, на думку тагачасных крытыкаў, чынам. У пазнейшай творчасці звярталася да асэнсавання Другой сусветнай вайны.
Эльза Ласкер-Шулер (1869-1945) – нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў.
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.














