Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі. КНІГА 5

250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі. КНІГА 5
23.00 руб.
Памер: 175x280 мм
Вага: 190 г

Purchase


ГісторыяКраязнаўстваКультуралёгіяВыдавец Цымбераў РаманЦвірко УладзімірСэрыя "250 унікальных маршрутаў па маёй Беларусі"

Апісаньне

250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. У 21 кнізе. КНІГА 5 / Уладзімір Цвірко. — Мінск : Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. — 56 с. : іл.

ISBN 978-985-7303-76-2

Перад чытачом вынік шматгадовых вандраванняў аўтара па абшарах нашай краіны, яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. У выніку з’явіўся аўтарскі праект для падарожнікаў, які змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з 252 турыстычных маршрутаў мае дзесяць пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін для аднаго з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут на адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам.

У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі архітэктурнай спадчыны, пабудаваныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоўваць усім грамадствам.

У Гродзенскай вобласці вы можаце паглядзець маршруты Гервяты, Райца, Міжэрычы. Ад Гомельскакай вобласці – маршрут Гарадзец. Ад Магілёўскай – маршрут Быхаў. З Брэсцкай вобласці пазнаёмяць маршруты Ястрамбель, Моладава, з Мінскай – маршрут Макраны. Напрыканцы два маршруты з Віцебскай вобласці – Лучай і Шпакоўшчына.

Рубрыка «Тэматычны маршрут» змяшчае маршрут пра славутага асветніка Сымона Буднага і «Да нашых Святых».

ПОЎНЫ ПЕРАЛІК ТУРЫСТЫЧНЫХ МАРШРУТАЎ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Цвірко Уладзімір
У 21 кнізе гэтага праекта сабраныя амаль усе помнікі архітэктурнай спадчыны, пабудаваныя да Другой сусветнай. Ёсць інфармацыя і здымкі помнікаў, якія разбураны зусім нядаўна. Гэта даніна памяці ім і напамін, што нашую нацыянальную спадчыну трэба берагчы і захоўваць усім грамадствам. Да ўвагі паважанага чытача – наступныя маршруты: па Гродзенскай вобл. – Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобл. – Душкава і Сноў; ад Брэсцкай вобл. – Ружаны, Лыскава, Пружаны; Віцебскую вобл. Прадставяць маршруты Віцебск—1 і Віцебск—2.
Цвірко Уладзімір
У гэтай кнізе наступныя маршруты: Вавёрка, Зэльва, Караліна, Пескі (Гродзенская вобласць); Вязынь, Раванічы (Мінская вобласць); Парахонск (Брэсцкая вобласць); Відзы (Віцебская вобласць); Княжыцы (Магілёўская вобласць); Чырвоны Бераг (Гомельская вобласць).
Цвірко Уладзімір
У гэтай кнізе наступныя маршруты: па Гродзенскай вобласьці – Мураванка, Астравец. Брэсцкая вобласць захопіць вас маршрутамі Заказель і Новая Мыш. Па Мінскай вобласці рушым маршрутамі Узда, Рубяжэвічы, Івянец. Ад Магілёўскай вобласці гэтым разам адзін маршрут – Асіповічы. Віцебская вобласць прадстаўленая маршрутамі Астроўна і Ідолта. «Тэматычныя маршруты». Першы – пры прыжыццёвы лёс Яна Чачота. Другі не менш цікавы – «Галасы арганаў».