Гісторыя
Першы том збору твораў Аляксандра Цвікевіча змяшчае ў сабе гістарычныя і гісторыка-публіцыстычныя працы, у тым ліку «Заходнерусізм», «Адраджэнне Беларусі і Польшча», «Інстытут беларускае культуры», якія выйшлі пры жыцці аўтара асобнымі кнігамі, дзве брашуры, прысвечаныя гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, і шэраг артыкулаў на адпаведную тэматыку.
зьніжка
Першы том збору твораў вядомага беларускага гісторыка ўключае ў сябе крыніцазнаўчыя і археаграфічныя даследаванні, артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да розных публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданні, якія планаваліся як трэцяя і чацвёртая кнігі гэтай тэматычнай серыі: “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду: частка другая” і “Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі”.
Другі том збору твораў аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў беларускай даўніны ўключае ў сябе пераважна працы па сацыяльна-эканамічнай гісторыі XVI – пачатку XX ст., у тым ліку манаграфію "Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі", гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску Віцкаўшчыну ў 1880–1917 гг., а таксама артыкулы, рэцэнзіі і водгукі на гістарычную тэматыку.
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.
Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў.
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
Гэтая кніга, напісаная былым актывістам габрэйскага супраціву, надзвычай цікавая як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых гетаўцаў. Гірш Смоляр разглядае трагічную гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў у дачыненні да габрэяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія маладаследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, стасункі габрэйскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя паваенныя гады. Насычаная фактамі, імёнамі герояў, ахвяраў і здраднікаў, кніга чытаецца як захапляльны раман.
Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага часу. Выданне ілюстравана ўнікальнымі архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.
Францішак Скарына — адна з самых вывучаных і разам з тых адна з самых загадкавых асобаў у беларускай гісторыі. Волат еўрапейскага Рэнесансу, арыгінальны мысляр і мастак… Мы многае ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ.
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй
Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
Cборник забавных и поучительных историй принадлежит перу человека, объехавшего бывший СССР вдоль и поперёк, участвовавшего в женевских переговорах по разоружению, переводившего учёных и бардов, военных и министров, а также разношёрстных советских и несоветских знаменитостей.
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Аўтар паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.













