Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм
15.00 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 725 г
Purchase
Апісаньне
Уступ Анджэя Мэнцвэля; пераклад з польскай А. Ластоўскага; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2012. — 528 с. — (Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6982-61-6
Пераклад паводле Andrzej Walicki. Naród, nacjonalizm, patriotyzm. Wstęp Andrzej Mencwel / Prace wybrane, t. 1 Kraków: UNIVERSITAS, 2009 (klasycy współczesnej polskiej myśli humanistycznej).
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, культуролагаў і палітолагаў.
Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі на фестывалі "Шэнгенка"
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Анджэй Валіцкі (нар. У 1930 г.) — гісторык філасофіі і грамадскай думкі. Спецыялізуецца на гісторыі мыслення ў Расіі і Польшчы, а таксама на даследаваннях марксізму. У 1960-я гады быў звязаны з т. зв. "варшаўскай школай гісторыі ідэі". У 1986—1999 г. узначальваў кафедру гісторыі ідэі ўніверсітэта Нотр-Дам, штат Індыяна, ЗША. З 1998 г. — сапраўдны чалец Польскай Акадэміі навук.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.













