Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Нацыянальнасьць — Беларус
15.00 BYN
Памер: 165x240 мм
Вага: 800 г

Purchase


ГісторыяІнбелкульт (Смаленск)Латышонак Алег

Апісаньне

Нацыянальнасьць — Беларус / Алег Латышонак; навуковы рэдактар Аляксандр Пашкевіч. — 3-е выданне, папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2017. — 720 с.

Алег Латышонак / Aleh ŁatyšonakISBN 978-5-00076-036-9

У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.

Артукул пра аўтара ў Вікіпедыі


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бон Томас М.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
Кніга факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Смоляр Гірш
Гэтая кніга, напісаная былым актывістам габрэйскага супраціву, надзвычай цікавая як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых гетаўцаў. Гірш Смоляр разглядае трагічную гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў у дачыненні да габрэяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія маладаследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, стасункі габрэйскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя паваенныя гады. Насычаная фактамі, імёнамі герояў, ахвяраў і здраднікаў, кніга чытаецца як захапляльны раман.