Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Збор твораў у 3-х тамах. Том 2: Працы па гісторыі

Збор твораў у 3-х тамах. Том 2: Працы па гісторыі
30.00 BYN
Памер: 145x210 мм
Вага: 1050 г

Purchase


ГісторыяНавуковая літаратураІнбелкульт (Смаленск)Улашчык Мікалай

Апісаньне

Збор твораў у 3-х тамах. Том 2: Працы па гісторыі / Мікалай Мікалаевіч Улашчык; пад рэдакцыяй Д. В. Віцько, Д. М. Столяра, А. В. Пашкевіча; пад агульнай рэдакцыяй Д. В. Віцько. – Смаленск: Інбелкульт, 2019. – 1280 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-5-00076-047-5

Другі том збору твораў аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў беларускай даўніны ўключае ў сябе пераважна працы па сацыяльна-эканамічнай гісторыі XVI – пачатку XX ст., у тым ліку манаграфію "Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі", гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску Віцкаўшчыну ў 1880–1917 гг., а таксама артыкулы, рэцэнзіі і водгукі на гістарычную тэматыку.

У афармленні першай старонкі вокладкі выкарыстана мініяцюра Радзівілаўскага летапісу "Пасольства Уладзіміра да Рагвалода з мэтай сватання да Рагнеды. Гутарка Рагвалода з Рагнедай".

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Штэфан Родэвальд, Зміцер Крывашэеў, Цімафей Акудовіч, Аляксандр Фрыдман, Томас Бон, Алег Гардзіенка ды іншыя.
Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.