Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева
29.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 365 г
Purchase
Апісаньне
Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева : успаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза / уклад. Л. Ф. Валасюка, Л. М. Галубовіча. — Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2024. — 288 с.
ISBN 978-985-7303-96-0.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
У кнігу ўключаны таксама вершы Міколы Купрэева, якія не ўвайшлі ў ягоныя прыжыццёвыя зборнікі паэзіі, лісты і адна з апошніх аповесцяў.
Выданне прымеркаванае да 20-годдзя з дня смерці творцы.
Мікола Асавец. Мост над глыбокай вадой (Пра Міколу Купрэева на BELLIT.INFO)
ЗМЕСТ Паглядзець
АД АЎТАРА Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне — ушанаванне памяці спадарыні Зоры (1927–2003) і вяртанне ў айчынную інтэлектуальную прастору яе да сёння належна не ацэненай літаратуразнаўчай спадчыны.
…Не ўсё з напісанага Адамам Свентаржэцкім (1812–1863) дайшло да нас. Вершы, якім лёсіла захавацца, заставаліся ў рукапісах; аніводнай публікацыі яго тэкстаў — ні ў газетах, ні ў асобных зборніках — выявіць не ўдалося. Як і згадак пра паэта і паўстанца ў якіх-кольвек энцыклапедыях ці літаратуразнаўчых публікацыях. Гэты нарыс — першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу Адама Тамашавіча Свентаржэцкага.