Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Ад гоманаўцаў да гайсакоў
12.00 BYN
Памер: 170x240 мм
Вага: 545 г

Purchase


ГісторыяНавукова-папулярная літаратураІнбелкульт (Смаленск)Ляхоўскі Уладзімір

Апісаньне

Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.) / Навуковы рэдактар Анатоль Сідарэвіч.  — 2-е выданне, папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 480 с.: [16] c. іл.

ISBN 978-5-00076-019-2

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

Праз гісторыю беларускага маладзёвага руху канца XIX — першай паловы XX стагоддзя (да 1939 г.) мы імкнемся адлюстраваць агульную гісторыю беларускага нацыянальнага руху, гісторыю антысавецкага супраціву, чыннасць нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, галоўнай мэтай якіх было дасягненне палітычнай незалежнасці краіны і рэалізацыя дэмакратычных каштоўнасцяў. Праз гісторыю беларускага маладзёвага руху мы разглядаем пачатак станаўлення нацыянальнага школьніцтва, тэатру, музыкі, літаратуры, прэсы, кнігавыдавецтва ды іншых аспектаў грамадска-культурнае чыннасці. Наагул, без вывучэння гісторыі беларускага маладзёвага руху цяжка будзе да канца зразумець феномен станаўлення беларускай грамадзянскай супольнасці і сучаснай беларускай культуры. (З прадмовы.)


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бабкова Вольга
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Надсан Аляксандар
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў.
Акіншэвіч Леў
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.