Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Акадэмія доктара Клякса

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
39.50 BYN
Памер: 195x260 мм
Вага: 940 г

Purchase


ПрозаЛітаратура для дзяцейПеракладыКнігі дзеткамКазкіПапуры, выдавецтваБжэхва ЯнПераклады Алены Пятровіч

Апісаньне

Акадэмія доктара Клякса / Ян Бжэхва ; пераклад з польскай Алены Пятровіч; ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч. Мінск: Папуры, 2023. – 280 с.: іл. Цвёрдая вокладка
Ян Бжэхва / Jan Brzechva
ISBN 978-985-15-5427-6

Пераклад зроблены паводле выдання:
Jan Brzechwa. Akademia Pana Kleksa. – GREG, 2013.

Акадэмія доктара Клякса – гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару “А”. Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.

Казачная аповесць польскага пісьменніка Яна Бжэхвы ўпершыню была надрукаваная ў 1946 годзе і з таго часу стала адным з найбольш папулярных дзіцячых твораў, перакладзена на многія мовы і, магчыма, натхняла Джаан Роўлінг пры напісанні кніг пра Гары Потэра. Па матывах кнігі неўзабаве выйдзе фільм для Netflix.

Аповесць напісаная ў форме дзённіка аднаго з вучняў акадэміі – Адама Нязгодкі. А дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Лізаветы Лянкевіч складаецца ўражанне, што чытач трымае ў руках акурат гэты самы дзённік, упрыгожаны самім вучнем і не пазбаўлены кляксаў.

ЗМЕСТ Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

ПРА АЎТАРА

Ян Бжэхва (Jan Wiktor Brzechwa: 15 жніўня 1898, Жмэрынка, Падольле — 2 ліпеня 1966, Варшава) — польскі паэт габрэйскага паходжаньня, аўтар мноства знакамітых баек і вершаў для дзяцей, сатырычных тэкстаў для дарослых, а таксама перакладчык расейскай літаратуры.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Масла Алена
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
Ясмінска Надзея
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з'явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае «тук-тук»... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
Бічэль Данута
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.