Калыханка для Мінска
24.80 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 360 г
Purchase
Апісаньне
Калыханка для Мінска раман / Кацярына Гліністая. — Мінск: Папуры, 2026. — 240 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-15-6312-4.
Мінск - горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай? Значыць, абярэжнік спраўляецца са сваёй задачай.
Але спакойныя часы не вечныя: пасля стагоддзяў зацішша ў мінскіх водах Свіслачы прачынаецца старадаўняе зло. І менавіта малады абярэжнік аказваецца тым адзіным, хто здольны спыніць смяротную пагрозу. Але на што ён гатовы пайсці, каб выратаваць горад, які гучыць у яго сэрцы? Ці гатовы ён рызыкнуць сяброўствам? Магіяй? А можа, і самім сабой?
ЗМЕСТ Разгарнуць
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
«Самы багаты чалавек у Вавілоне» ўжо больш за сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра фінансы. Упершыню твор быў апублікаваны ў 1926 годзе, з таго часу яго пераклалі больш чым на 20 моваў, а агульны наклад перавысіў 25 мільёнаў экземпляраў. У форме прыпавесці пра Вавілон аўтар выкладае самыя базавыя, пазачасавыя прынцыпы кіравання фінансамі, дзякуючы якім кожны зможа дасягнуць дабрабыту і фінансавай свабоды.
Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.