Папуры, выдавецтва
Самая папулярная аповесць Маўра “Палескія рабінзоны” напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. Героі твора Мірон і Віктар зачытваюцца кнігамі пра прыгоды і падарожжы, захапляюцца батанікай і заалогіяй, мараць пра далёкія вандроўкі і экзатычныя краіны.
Першы прафесійны беларускі пісьменнік Новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884) пісаў п'есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з каторых увайшла ў гэты зборнік.
Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца...
«Самы багаты чалавек у Вавілоне» ўжо больш за сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра фінансы. Упершыню твор быў апублікаваны ў 1926 годзе, з таго часу яго пераклалі больш чым на 20 моваў, а агульны наклад перавысіў 25 мільёнаў экземпляраў. У форме прыпавесці пра Вавілон аўтар выкладае самыя базавыя, пазачасавыя прынцыпы кіравання фінансамі, дзякуючы якім кожны зможа дасягнуць дабрабыту і фінансавай свабоды.
У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі творы («Сівая легенда», «Ладдзя Роспачы», «Цыганскі кароль»), у якіх адлюстроўваецца дух мінулых стагоддзяў і асэнсоўваецца лёс Айчыны.
Кніга, якую ты трымаеш у руках, заснавана на старой беларускай казцы «Не сіла, а смеласць». Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, Маша і Марта перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з'яўляецца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога — папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.
Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном - ніводнага снежнага воблака. "Калі няма снегу, Каляды зусім не чароўныя", - уздыхае дзяўчынка. Усё мяняецца, калі дзеці атрымліваюць пасылку з Ісландыі. Усярэдзіне - снежны шар-цацка. Перад сном Люсі доўга разглядае яго і круціць у руках. А ноччу здараецца цуд: проста ў пакоі пачынаюць кружыцца сапраўдныя сняжынкі!
«Сотнікаў» — адна з самых праблемных і таму заўсёды надзённых аповесцяў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Як зразумець, дзе сябра, а дзе вораг? І чаму неблагі партызан, удалы камандзір раптам становіцца здраднікам? Разважаючы над такімі пытаннямі, галоўны герой прыходзіць да ўсведамлення, што апошняя ўзнагарода, якую даруе жыццё, — з уласцівай чалавеку годнасцю пакінуць гэты свет.
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе…
У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў – горадзе, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з'яўляюцца першыя цені.
Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п'есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі «тутэйшы» Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца... На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца.
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі (1841—1910) непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай. Яе знакамітая аповесць «Хам» прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя і мае маральна-этычную скіраванасць. Пісьменніца паказала звычайнага селяніна-рыбака Паўла Кабыцкага вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з гарадской дзяўчынай Франкай угрунтаванымі на біблійным запавеце дароўваць свядомыя і несвядомыя правіны бліжніх.
Гісторыка-псіхалагічны раман Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) распавядае пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.
Дзівосныя казуркі з мяккага лямцу жывуць у гэтай кнізе. Толькі куды ж яны пахаваліся? Паспрабуй іх знайсці пад акенцамі!
У кнігу выбраных твораў Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі паэма «Чазенія» і празаічныя творы малой жанравай формы.
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.
«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў».
ЯН БАРШЧЭЎСКІ (1792(?)―1851) беларускі і польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры. Пісаў на беларускай і польскай мовах; у сваёй літаратурнай творчасці шырока выкарыстоўваў беларускі фальклор. Ягоная галоўная кніга — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Ян Баршчэўскі (1794(?)-1851) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Асноўны яго твор – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якім шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.













