Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Чалавек ідзе. Выбраныя творы (2024)

Чалавек ідзе. Выбраныя творы (2024)
18.20 BYN
Памер: 115x180 мм
Вага: 165 г

Purchase


ПрозаПрыгодніцкая літаратураПапуры, выдавецтваМаўр Янка

Апісаньне

Чалавек ідзе. Выбраныя творы / Янка Маўр. – Мінск: Папуры, 2024. – 176 с.

ISBN 978-985-15-5784-0

Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса.

Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі «Чалавек ідзе», якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход – першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з'яўляецца ўсмешка, а на вачах – слязінка...

Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра «Слёзы Тубі», «Лацароні», «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь»...

ЗМЕСТ Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Караткевіч Уладзімір
«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў».
Левановіч Леанід
Аднаму з герояў рамана Пятру Махавікову падарылі на Новы год нататнік-штодзённік, ён даў сабе слова штодня рабіць занатоўкі, бо год 2000 незвычайны. Слова Пятро стрымаў, у выніку нарадзіўся адмысловы дзённікавы раман з 12 раздзелаў, які стаўся стрыжнем кнігі, вакол яго, нібы вінаградная лаза, абвіваюцца астатнія 16 раздзелаў твора.
Пятровіч Барыс
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.