Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Навуковая літаратура

Няма на складзе
Метрыка №30 — адна з унікальнага збору рукапісных кніг XV—XVIII стст., што сфармаваўся, галоўным чынам, у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій разнастайных дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні вайскова-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні.
Няма на складзе
Прапанаваная чытачу 70-я кніга Метрыкі Вялікага княства Літоўскага — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, гаспадаркі, сацыяльных, палітычных, царкоўна-рэлігійных працэсаў і гістарычнай геаграфіі па гісторыі Беларусі, Літвы і некаторых зямель Украіны і Польшчы XVI—XVIII стст.
Няма на складзе
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
Няма на складзе
Кніга ўяўляе сістэматычнае і найбольш поўнае апісанне і аналіз традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму паказваюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер’ям і прыкметам беларусаў, іх парадам, перасцярогам і замовам.
Няма на складзе
Чарнякевіч Андрэй
Кніга распавядае пра фармаванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітычнага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бурлівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе.
Няма на складзе
Бэрк Пітэр
Пер. анг. І. Ганецкай; пад рэд. А. Ліса. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 380 с. Цв. вокл. Кніга адлюстроўвае агульную для гуманітарных навук апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыю – павышаную цікавасць да народнай (традыцыйнай) культуры. Пры гэтым упершыню навуковым абагульненнем ахоплены культурны арэал усёй Эўропы ад Ірляндыі да Ўрала.
Няма на складзе
Лыч Леанід
У недалёкім мінулым “партыйныя даследчыкі” малявалі жыццё былых савецкіх грамадзянаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі як адно працяглае катаванне злымі ворагамі, як знішчэнне беларускага народу. Насамрэч жа, калі параўнаць жыццё беларусаў “пад немцамі” са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х гадоў, дык бачна, што тут адбывалася сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і школы, беларускай царквы і беларускай культуры.
Няма на складзе
Трусаў Алег
У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія былі пазначаны Вільня і Трокі, Дзвінск і Смаленск разам з Бранскам, Старадубам і Беластокам.  Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Гурскі Антон
Мінск: Беларуская навука, 2008. – 316 с.
Няма на складзе
Савік Лідзія
Мінск: Тэхналогія – 2001. – 479 с.
Няма на складзе
Авілін Цімафей
А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.
Няма на складзе
Гамулка Крысціна
Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі — час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым і інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў.
Няма на складзе
Бярнацкі Вітальд
Гэтая праца прысьвечаная падзеям літоўскага тэатру ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. ды ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што завершылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй ля Лоева 30 ліпеня 1649 г. Гэта амаль невядомая тэма ня толькі для звычайных "аматараў", якія цікавяцца гісторыяй казацкіх войнаў, але і для большасьці гісторыкаў. У ранейшых публікацыях пра пачатак паўстаньня Хмяльніцкага гэтыя падзеі часта або толькі згадваюцца, або папросту абмінаюцца.
Няма на складзе
Бохан Юрый, Скеп’ян Анастасія
Кніга прысвечаная побыту паноўнага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў: жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.
Няма на складзе
Галубовіч Віталь
У кнізе беларускага даследніка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі полацкай шляхты падчас кіравання ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI — сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокага кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Няма на складзе
Зайка Алесь
Гэтая кніга — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў аднаго з куткоў Беларусі — радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Запісы фальклорнага матэрыялу зроблены даследнікам у 1969–2014 гг.
Няма на складзе
Кніга з’яўляецца першым навуковым вызначальнікам птушак на беларускай мове, таксама як і наогул першым беларускамоўным выданнем гэткага кшталту, прысвечаным птушкам усяго кантынента Еўропа.
Няма на складзе
Сівіцкі Уладзімір
Міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі / Навук. Рэд. А. С. Фядосік; Нац. Акад. Навук Беларусі; Інстытут мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск: Тэхналогія, 2006. – 187 с.
Няма на складзе
Плахій Сяргей
“Рускі Вавілон” стаў аўтаравым адказам на некалькі грамадска-палітычных і гістарыяграфічных выклікаў, якія паўсталі перад акадэмічнаю супольнасцю ў апошнія дзесяцігоддзі. Адным такім выклікам быў развал Савецкага Саюзу і ўзнікненне на яго руінах паўтара дзясятка маладых, але фармальна незалежных дзяржаў.
Няма на складзе
Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя.