Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выбраныя творы
7.50 BYN
Памер: 110x150 мм
Вага: 140 г

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПеракладыПаэзіяСэрыя "Паэты планеты"Пераклады Рыгора БарадулінаВальеха Сэсар

Апісаньне

Выбраныя творы / Сэсар Вальеха ; пераклад з іспанскай Рыгора Барадуліна. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2018. – 108 с. – (Паэта планеты).

ISBN 978-985-7164-98-1

Рэдактар перакладу Карлас Шэрман.

Пераклад зроблены паводле выдання:
Vallejo, C. Poesia Completa. La Habana: Editorial Arte y Literatura – Casa de las Américas, 1988.

Сэсар Вальеха (César Vallejo, 1892–1938) нарадзіўся і гадаваўся ў Перу, пісаў на іспанскай мове. Значную частку жыцця правёў у Парыжы, што не перашкодзіла яму зрабіцца адным з самых знакамітых лацінаамерыканскіх паэтаў ХХ стагоддзя.


ВЕРШ З КНІГІ

Верасень (Setiembre)

Той ноччу вераснёвую была ты –
...ажно да болю! – добра са мною.
Што мне астатняе; я тым багаты,
нашто была ты добраю такою.

Той ноччу глянуць на мяне магла ты,
на хворага, на сумнага тырана.
Што мне астатняе, я тым багаты.
Адкуль мой сум, ці ведала ты рана?

Той ноччу віс вятох салодкі нізка
і да вачэй тваіх я гэтак блізка
быў, як да Бога... Саладзелі вочы

таксама ў вечар вераснёвай волі,
калі тваё гарачае вуголле
у снежні ў лужынах тушылі ночы.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шленгель Уладыслаў
Уладыслаў Шленгель (1912 або 1914–1943) – польскі паэт, публіцыст, сатырык габрэйскага паходжання. Да пачатку Другой сусветнай вайны быў вядомы як аўтар шэрагу папулярных песень, якія пісаў для варшаўскіх тэатраў-кабарэ дзе і сам выступаў як эстрадны артыст. Яго вершы перыяду Халакосту сталі каштоўнай хронікай жыцця габрэяў варшаўскага гета падчас паўстання, у якім паэт быў забіты.
Дарохін Павел
Дэбютны зборнік Паўла Дарохіна з аўтарскімі ілюстрацыямі, складзены з вершаў 2006–2020 гг.
Лец Станіслаў Ежы
Станіслаў Ежы Лец (1909–1966) – знакаміты польскі лірык, сатырык, празаік і аўтар афарызмаў. Чытачам усяго свету добра вядомыя яго «Непрычасаныя думкі». У кнігу «Цынік на прагулцы» ўвайшлі найлепшыя вершы і фрашкі з дванаццаці зборнікаў паэта ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча.