Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Птушкі Еўропы
4.06 руб.
Памер: 145x225 мм
Вага: 880 г

Purchase

Няма на складзе
Навуковая літаратураНавукова-папулярная літаратураCлоўнікі і энцыкляпэдыіПрыродазнаўства

Апісаньне

Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл.

ISBN 83-01-13187-X

Кніга з’яўляецца першым навуковым вызначальнікам птушак на беларускай мове, таксама як і наогул першым беларускамоўным выданнем гэткага кшталту, прысвечаным птушкам усяго кантынента Еўропа.

Вызначальнік быў упершыню выдадзены на польскай мове ў 1982 г. Зараз ён значна перапрацаваны і дапоўнены аўтарамі і выдаецца адначасова на польскай і беларускай мовах. Акрамя таго, беларускамоўнае выданне дапоўненае самымі новымі на канец дваццатага стагоддзя звесткамі аб статусе відаў птушак на Беларусі.

Вызначальнік ахоплівае ўсіх птушак, якія сустракаюцца ці калі-небудзь сустракаліся на тэрыторыі Беларусі, таксама як і тых, якія не сустракаюцца ў нас, але гняздзяцца на тэрыторыі іншых краін Еўропы ці вядомыя там у якасці больш-менш частых залётных відаў або сезонных мігрантаў.

 Беларускія назвы некаторых птушак, якія вы знойдзеце ў гэтай кнізе, адрозніваюцца ад тых, што ўжываліся ў выданнях у савецкія часы і ўяўлялі сабой, у большасці, вымаўленне па-беларуску рускіх назваў. Таму для вызначальніка мы скарысталі першапачатковыя беларускія назвы, якія ўжываліся ў навуковых працах да 1920-х гадоў, пакуль не былі замененыя на русіфікаваныя. Зараз гэтыя беларускія адноўлены і апрацаваны спецыяльнай камісіяй Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у склад якой увайшлі таксама спецыялісты дзяржаўнага і педагагічнага універсітэтаў, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя”, грамадскіх арганізацый “Ахова птушак Беларусі” і “Заходне-Беларускае таварыства аховы птушак”. Таксама яны былі ўхваленыя і прапанаваныя для шырокага карыстання тэрміналагічнай камісіяй пры Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.


 ЗМЕСТ
 
Уступ
     Размяшчэнне і колькасць птушак у свеце і ў Беларусі
     Палёт птушкі
     Характэрныя спосабы руху птушкі
     Структура вызначальніка
     Ідэнтыфікацыя птушак
     Што і як патрэбна назіраць
     Да ўвагі чытачоў
     Інфармацыя, што датычыцца апісальнай часткі вызначальніка
Бібліяграфія
Апісанне відаў 
Паказальнік лацінскіх назваў птушак
Каляровыя табліцы 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Санько Зьміцер
Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
Валодзіна Таццяна
У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне ня­мецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і паба­чыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам.
Дзятко Дзмітры
У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныя асаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.