Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Русальная традыцыя беларусаў
0.77 руб.
Вага: 260 г

Purchase

Няма на складзе
Навуковая літаратураТэхналогія (выдавецтва)Сівіцкі Уладзімір

Апісаньне

Міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі / Навук. Рэд. А. С. Фядосік; Нац. Акад. Навук Беларусі; Інстытут мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск: Тэхналогія, 2006. – 187 с. ISBN 985-458-135-7 Манаграфія прысвечана комплекснаму аналізу аўтэнтычнай семантыкі, рэканструкцыі першапачатковай міфалагічнай мадэлі русальнай традыцыі беларусаў на агульнаславянскім фоне. Распрацоўваецца канцэпцыя генетычнай сувязі феномену русалкі з уласна вегетатыўным культам, даследуецца натурфіласофская па сутнасці аграрная прагматыка, а таксама каляндарна-часавая дэтэрмінаванасць яго. У манаграфіі выкарыстаны фальклорна-этнаграфічныя крыніцы XIX–XX стст., архіўныя матэрыялы, экспедыцыйныя запісы дыялектолагаў, фалькларыстаў НАН Беларусі і самога аўтара, сабраныя па спецыяльна распрацаванай праграме. Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, культуролагаў, работнікаў культурна-асветных устаноў, усіх, хто цікавіцца праблемамі традыцыйнай народнай культуры. ЗМЕСТ Уводзіны Раздзел першы Русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс у славянскім народазнаўстве. Падыходы і асноўныя праблемы даследвання Раздзел другі Функцыянальна-семіятычныя асновы аграрнай прагматыкі міфалагемы русалкі 2.1. Міфапаэтычныя дамінанты сувязі русалкі з расліннасцю 2.2. Сацыякультурныя канцэпты аграрнай прагматыкі міфалагічнага персанажа русалкі і натурфіласофскі пачатак міфалагемы 2.3. Міфапаэтыка рознастыхійнасці вобраза русалкі 2.4. Русальная традыцыя славян у кантэксце міфасемантыкі функцыянальнага хтанізму зямлі Раздзел трэці Каляндарна-часавы аспект русальнай традыцыі славян. Русалкі і русальскі час 3.1. Міфалогіка сезоннасці вобраза русалкі і ўлучанасць русальнай традыцыі ў семіятычнае поле гранічна-пераходнага каляндарнага часу 3.2. Русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс у кантэксце міфасемантыкі боства прыроды, якое памірае і ўваскрасае Заключэнне Спіс крыніц

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Дзятко Дзмітры
У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныя асаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.
Саўка Зьміцер
Даведнік змяшчае інструкцыі для перадачы па-беларуску іншамоўных найменняў: імёнаў, тапонімаў ды іншых уласных назваў – тых адзінак, напісанне якіх практычна не рэгулюецца падручнікамі і слоўнікамі. Сярод трох дзясяткаў табліцаў – правілы практычнай транскрыпцыі для самых розных моваў: англійская, нямецкая, іспанская, кітайская, нідэрландская, венгерская, вʼетнамская ды іншыя.