Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга №30

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга №30
4.41 BYN
Памер: 205x290 мм
Вага: 1150 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавуковая літаратураБеларуская навука

Апісаньне

1480—1546: Кніга запісаў №30 (копія канца XVI ст.) / Падрыхт. В. С. Мянжынскі. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 386 с. Цв. вокл.

ISBN 978-985-08-0946-9

Метрыка №30 — адна з унікальнага збору рукапісных кніг XV—XVIII стст., што сфармаваўся, галоўным чынам, у працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Яна змяшчае 195 копій разнастайных дакументаў, якія выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1480 па 1546 г. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні вайскова-служыламу класу, шматлікім дзяржаўным ураднікам, магнатам, заможнай, сярэдняй і дробнай шляхце, пацверджанні на гэтыя дараванні. Хаця кніга адносіцца да шэрагу кніг запісаў, аднак у ёй прысутнічае таксама шмат судовых дакументаў. Разам узятыя матэрыялы кнігі ўтрымліваюць немалыя звесткі з гісторыі шляхецкага землеўладання, якія могуць выкарыстоўвацца пры вывучэнні розных праблем спецыяльных гістарычных навук: крыніцазнаўства, дыпламатыкі, кадыкалогіі, палеаграфіі, дакументазнаўства і інш.

Кніга Метрыкі №30 багатая матэрыяламі па гістарычнай антрапаніміцы і тапаніміцы (усяго 786 іменных рэалій і 841 геаграфічная). Яны даюць выдатныя магчымасці для параўнальнага аналізу некаторых аспектаў сацыяльна-эканамічнага развіцця розных рэгіёнаў ВКЛ.

Разлічаная на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ (Валеры Мянжынскі)
ВВЕДЕНИЕ (Валерий Менжинский)
ІЛЮСТРАЦЫІ
СПРАВЫ КНІГІ МЕТРЫКІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА №30
    Рэестр спраў
    Тэкст спраў
НАВУКОВА-ДАВЕДАЧНЫ АПАРАТ
    СПІС СКАРАЧЭННЯЎ
    ПАКАЗАЛЬНІКІ
        Імянны паказальнік
        Геаграфічны паказальнік
        Прадметны паказальнік
    СЛОЎНІК
    ТАБЛІЦЫ
        №1. Храналагічны спіс дакументаў
        №2. Суадносіны новых і старых шыфраў рукапісу
        №3. Фармат і змест ярлыкоў апінкі кнігі-копіі
        №4. Пералік публікацый дакументаў
    СПІС ІЛЮСТРАЦЫЙ
    ПЕРАЛІК РАЗНАВІДНАСЦЕЙ ДАКУМЕНТАЎ
    ХРАНАЛАГІЧНЫ ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ
CONTENTS
TURINYS
СОДЕРЖАНИЕ
ЗМЕСТ

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.
Улашчык Мікалай
Другі том збору твораў аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў беларускай даўніны ўключае ў сябе пераважна працы па сацыяльна-эканамічнай гісторыі XVI – пачатку XX ст., у тым ліку манаграфію "Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі", гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску Віцкаўшчыну ў 1880–1917 гг., а таксама артыкулы, рэцэнзіі і водгукі на гістарычную тэматыку.
Латышонак Алег
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ.