Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя
7.74 BYN
Памер: 205x240 мм
Вага: 1030 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Беларусь, 2011. — 271 с.: іл. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-01-0932-3
Кніга прысвечаная побыту паноўнага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.
Напэўна, ні адна з праблем гістарычнай навукі не з’яўляецца такой блізкай і зразумелай чалавеку, як праблема паўсядзённасці. Жыллё, харчаванне, вопратка, суадносіны працы і адпачынку, баўленне вольнага часу — усё гэта пытанні, якія практычна не падуладныя стагоддзям, якія заўсёды хвалявалі і, несумненна, будуць хваляваць людзей, незалежна ад узросту, выхавання альбо цывілізацыйнай праналежнасці. Займаючыся вывучэннем шэрагу праблем, больш традыцыйных для айчыннай гістарыяграфіі, аўтары гэтай сцілай з аб’ёму і зместу кніжкі сутыкаліся са звесткамі, якія не тычыліся такіх “фундаментальных” аспектаў жыцця беларускага сярэдневечнага грамадства, як вытворчыя адносіны, класавая і сацыяльная барацьба, войны і г. д. Такім чынам, матэрыял, пададзены на старонках гэтага выдання, можна разглядаць у пэўнай ступені як “вытворчае смецце” іншых тэм. Аднак у рэальным жыцці пытанні, звязаныя з побытам, з’яўляюцца зусім не другараднымі, больш за тое, менавіта імкненне да павелічэння свайго дабрабыту і штурхае людзей на нечуваныя працоўныя здзяйсненні, прымушае іх будаваць вялікія гарады і грандыёзныя вытворчыя аб’екты, праяўляць цуды вайсковай доблесці… (З “Уводзінаў”).
ЗМЕСТ
Уводзіны. Гістарыяграфія і крыніцы
Жыллё як прастора паўсядзённасці
Замкі і гарадскія ўмацаванні
Неўмацаванае жыллё
Інтэр’еры парадных і жылых памяшканняў
Традыцыі харчавання і прыёму ежы
Вопратка
Баўленне вольнага часу. Паляванне і ловы
Турнірныя практыкаванні
Гульні і забавы
Заканчэнне
Спасылкі. Скарачэнні
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей познага Сярэдневечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.













