Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я / Сяргей Шапран. – Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2023. – 360 с.
ISBN 978-985-6968-67-2
Гэта другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў. Галоўныя героі тут – асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова – пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатуюна падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця.
ЗМЕСТ Паглядзець
СУР’ЁЗНА ПРА НІБЫТА НЕСУР’ЁЗНАЕ
Алесь Адамовіч
Заір Азгур
Андрэй Александровіч
Ларыса Александроўская
Ганна Арго
Генадзь Аўсяннікаў
Максім Багдановіч
Зінаіда Бандарэнка
Раіса Баравікова
Рыгор Барадулін
Сымон Баранавых
Леанід Барткевіч
Пятро Бітэль
Янка Брыль
Канстанцыя Буйло
Генадзь Бураўкін
Васіль Быкаў
Змітрок Бядуля
Антон Бялевіч
Вітольд Бялыніцкі-Біруля
Сяржук Вітушка
Анатоль Вялюгін
Юрый Гагарын
Цімафей Гарбуноў
Аляксей Гардзіцкі
Гаўрыла Гарэцкі
Радзім Гарэцкі
Сцяпан Гаўрусёў
Ніл Гілевіч
Яўген Глебаў
Пятро Глебка
Сяргей Грахоўскі
Ігар Дабралюбаў
Генрых Далідовіч
Уладзімір Дзядзюшка
Мітрафан Доўнар-Запольскі et cetera
Аляксандр Дракахруст
Уладзімір Дубоўка
Мікола Засім
Валянцін Зуб
Васіль Каваль
Міхась Калачынскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Карпаў
Аляксей Карпюк
Кастусь Качан
Навум Кіслік
Якуб Колас
Кастусь Куксо
Аляксей Кулакоўскі
Аркадзь Куляшоў
Янка Купала
Ілья Курган
Мікола Лупсякоў
Ігар Лучанок
Андрэй Макаёнак
Арнольд Макмілін
Хаім Мальцінскі
Таццяна Мархель
Мікалай Матукоўскі
Янка Маўр
Пётр Машэраў
Іван Мележ
Адам Міцкевіч
Уладзімір Мулявін
Юрый Нарштэйн
Уладзіслаў Нядзведскі
Пімен Панчанка
Піліп Пестрак
Алесь Петрашкевіч
Алесь Пісьмянкоў
Пётр Прыходзька
Міхаіл Пташук
Яфрэм Сакалоў
Канстанцін Саннікаў
Барыс Сачанка
Вячаслаў Селях
Васіль Сёмуха
Віктар Сінайскі
Янка Сіпакоў
Уладзімір Скарынкін
Ян Скрыган
Аксана Спрынчан
Алесь Ставер
Міхась Стральцоў
Анатоль Сыс
Максім Танк
Аляксандр Твардоўскі
Сымон Хурсік
Вячка Целеш
Яўген Ціхановіч
Тамара Цулукідзэ
Міхась Чавускі
Аркадзь Чарнышэвіч
Міхась Чарот
Паэт Ш
Марк Шагал
Макар Шалай
Карлас Шэрман
Язэп Янушкевіч et cetera
СУР’ЁЗНА ПРА НІБЫТА НЕСУР’ЁЗНАЕ (фрагмент прадмовы) Паглядзець
Што ёсць гістарычны, што ёсьць літаратурны анекдот? Павучальная гісторыя з жыцця вядомых асоб, якім не трэба лішняя рэкамендацыя, што ёсць першай умовай жанру. Дакументальнасць тут магчымая, але неабавязковая: расказаная гісторыя магла не адбыцца ў рэальнасці – яна можа аказацца выдумкай або міфам, хай сабе дужа праўдападобным. Прычым такі анекдот далёка не заўсёды павінен быць смешным – досыць павучальнасці. І хоць гістарычных і літаратурных анекдотаў няма ў падручніках і навуковых працах, іх не так часта сустрэнеш на старонках мемуараў і дзённікаў, але яны былі, ёсць і будуць – кожная эпоха пакідае свой сур“ёзны след у гэтым, здавалася б, несур’ёзным жанры. Іншая справа – ці фіксуюцца гістарычныя анекдоты ў памяці нацыі?...
(канец франменту)
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць
«ТРЫ БЯДУЛІ»
З кнігі «Пад сузор'ем сярпа і молата» Барыса Сачанкі:
«На чым толькі не эканомім!
Нават на напісанні псеўданімаў.
Замест Янка Купала пішам Я. Купала, замест Якуб Колас – Я. Колас, замест Алесь Гарун — А. Гарун... Неяк, калі я ішоў па сталіцы нашай рэспублікі, мяне перапыніла вельмі інтэлігентная з выгляду жанчына, відаць, прыезджая, і спытала:
– Скажыце, калі ласка, дзе тут вуліца Тры Бядулі...
Ледзь здагадаўся я, што жанчына шукае вуліцу Змітрака Бядулі — "З. Бядулі", як напісана на шыльдачках, што прымацаваны на дамах...»
(канец фрагменту)