Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць : аповесць-казка / Вольга Шчукіна. – Мінск : Кнігазбор, 2021 – 116 с. Цвёрдая вокладка.
Ілюстрацыі Людмілы Баіравай.
ISBN 978-985-833-003-8
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неверагодныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана зʼявіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь.
ЗМЕСТ Паглядзець
Светка і яе захапленне
Як Светка пазнаёмілася з Марашам
Аповед госця, які прыпыняўся толькі з-за Светчынай недаверлівасці
Як Мараш заваяваў поўны давер
Інавія і нашэсце ганараў
Як Мараша пераапраналі
Пошукі пачаліся, але...
Працяг гісторыі Мараша
Як Мараш схаваўся ў кішэні
І дзе ты, Віцька, падзеўся?
Віцька далучаецца
Наперадзе – Падлессе
Як выйсце знайшлося, а сябры не разгубіліся
Адкуль узяўся Кеда?
Як у Кеды зноў нічога не атрымалася
Як Мараш уцякаў, а сябры яго ледзьве дагналі
Невядомыя ў вёсцы
Гісторыя хваробы
Ох, як ганары не любяць крышталь!
Як кіроўца Міхась міжволі стаў сведкам
Знаёмства з Міхасём
Як цётка Ганна сама сябе пакарала, і як знайшлі крышталь
Вяртанне
Праз пяць хвілін пасля развітання
Дзе была Светка?
Парада старога Вегура
Нінавія
Крышталь набывае поўную моц
Што сказалі духі продкаў
Падарожжа ў Сінавію
Сінавійцы і марскі шлях
Мінавія і яе жыхары
Светкіна ідэйка
Паход у горы
Як рыхтаваліся да палёту
Як, дабраўшыся да кораня, сябры сутыкнуліся з новымі перашкодамі
Віцька ратуе сітуацыю
Неверагоднае ператварэнне
Эпілог
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
СВЕТКА І ЯЕ ЗАХАПЛЕННЕ
Сярод невялікага мінскага дворыка, заціснутага паміж высотнымі дамамі, стаяў хлопчык гадоў дзесяці. Як усе мужчыны яго ўзросту, ён не асабліва зважаў на сваю знешнасць. Таму ягоныя карычневыя шорты і блакітная кашуля зусім не выхваляліся чысцінёй. Тым больш дваровы этыкет даўно ўжо застаўраваў усіх чысцёх: "Гэта беларучкі і мамкіны дзеткі"!
Дык вось, гэты самы звычайны з пунктА гледжання дваровага этыкету хлопчык стаяў перад адным з высотных дамоў і самааддана гукаў:
– Свет-ка-а! Све-тка!
Трэба сказаць, што ў той час, пра які пойдзе размова, мабільных тэлефонаў яшчэ не існавала. Увогуле. То-бок абсалютна! Ніхто пра іх тады нават і не ведаў. Зараз цяжка ўявіць, што такое калісьці было. Але гэта праўда! І тады ўсе малыя часцей за ўсё карысталіся менавіта такім сродкам сувязі: гучней крыкнеш – хутчэй пачуюць.
Таму хлопчык, каб ягоны голас ляцеў як мага далей, нават уставаў
на дыбачкі і выцягваў шыю:
– Све-ет-ка-а-а!!!
Нарэшце на балконе другога паверха з’явілася дзяўчынка. Дзяўчо як дзяўчо: русыя валасы па плечы, ад прыроды крыху закручаныя на канцах, кірпаты носік і разумненькія жалудовага колеру вочкі. Гэта і была Светка. Але, па ўсім відаць, яна не вельмі ўзрадавалася візіту:
– Чаго табе, Віцька?!
– Выходзь! Гуляць хадзем!
– Аёечкі! У мяне столькі спраў! Столькі спраў!
І знікла... Што рабіць!.. Віцька яшчэ крыху патупаў на месцы, паазіраўся разгублена, а потым рушыў са двара – успомніў яшчэ пра некага.
А чым жа была так занятая Светка, што не пайшла гуляць са сваім лепшым сябрам у гэты сонечны летні дзень? Справа ў тым, што самым вялікім захапленнем у яе дзесяцігадовым жыцці былі... Угадайце, што?.. Цацкі ды лялькі? – Не! Вязанне-вышыванне? – Ганебна памыляецеся! Больш за ўсё на свеце дзяўчынка любіла... дэльтапланы! Мара пра палёты не пакідала яе вось ужо два гады...
(канец фрагменту)