Народная культура Эўропы ранняга Новага часу
0.28 руб.
Памер: 145x215 мм
Вага: 550 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Пер. анг. І. Ганецкай; пад рэд. А. Ліса. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 380 с. Цв. вокл. ISBN 985-6234-79-4 Кніга адлюстроўвае агульную для гуманітарных навук апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыю – павышаную цікавасць да народнай (традыцыйнай) культуры. Пры гэтым упершыню навуковым абагульненнем ахоплены культурны арэал усёй Эўропы ад Ірляндыі да Ўрала. Аўтар раскрывае асноўныя заканамернасці развіцця народнай культуры Эўропы ранняга Новага часу, паказвае яе галоўныя кірункі і канстанты. У кнізе грунтоўна паказаныя функцыйная прырода народнай культуры, яе жанры і галоўныя дзейныя асобы. Адрасаваная даследнікам у галіне гісторыі, этналогіі, мастацтвазнаўства, выкладчыкам і студэнтам, яна будзе цікавая і для шырокага кола чытачоў. ЗМЕСТ Падзякі Заўвага Уступ Прадмова да папраўленага выдання Частка першая. У ПОШУКАХ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ Раздзел 1. АДКРЫЦЦЁ НАРОДА Раздзел 2. АДЗІНСТВА І РАЗНАСТАЙНАСЦЬ У НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ Вышэйныя класы і “малая традаыцыя” Віды народнай культуры: сельская мясцоваць Віды народнай культуры: гарады Вандроўнікі Рэлігійныя і рэгіянальныя адрозненні Узаемадзеянне Раздзел 3. НЯЎЛОЎНЫЯ КРЫНІЦЫ Медыятары Ускосныя падыходы да народнай культуры Частка другая. СТРУКТУРА НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ Раздзел 4. ПЕРАДАЧА НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ Прафесіяналы Аматары Асяродкі Традыцыя і творчасць Раздзел 5. ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ФОРМЫ Жанры Тэмы і варыяцыі Творчы працэс Раздзел 6. ГЕРОІ, ЛІХАДЗЕІ І ДУРНІ Прататыпы і трансфармацыі Народны светапогляд і каштоўнасці Раздзел 7. СВЕТ КАРНАВАЛУ Міфы і рытуалы Карнавал Перакулены свет Карнавалескі Сацыяльны кантроль ці сацыяльны пратэст Частка трэцяя. ЗМЕНЫ Ў НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ Раздзел 8. ТРЫУМФ ВЯЛІКАГА ПОСТУ: РЭФОРМА НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ Першая фаза рэформы: 1500—1650 Культура рэфарматараў Другая фаза рэформы: 1650—1800 Раздзел 9. НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА І САЦЫЯЛЬНЫЯ ЗМЕНЫ Рэвалюцыя ў камерцыі Пашырэнне пісменнасці Палітыка і народ Адыход вышэйшых класаў Ад адыходу да адкрыцця Дадатак першы. АДКРЫЦЦЁ НАРОДА: ВЫБРАНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ І АНТАЛОГІІ Дадатак другі. ВЫБРАНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ, ЯКІЯ ІЛЮСТРУЮЦЬ РЭФОРМУ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ 1495—1664 Выбраная бібліяграфія Прадметны паказальнік Паказальнік імёнаў
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.