Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Скрозь кіламетры

Скрозь кіламетры
5.00 руб.
Памер: 145x180 мм
Вага: 125 г

Purchase


ПеракладыПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Пункт адліку"Арцёмаў Аляксей

Апісаньне

Вершы і пераклады. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 66 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Пункт адліку).

ISBN 978-985-7144-90-7.

У кнігу “Скрозь кіламетры” ўвайшлі вершы і пераклады, створаныя ў 2008—2016 гадах. Паводле Насты Грышчук, трошкі іранічная інтанацыя вершаў Аляксея Арцёмава ператварае побытавыя сюжэты ў нешта выключнае, дапамагае “зрабіць з шараговага фотаздымка эцюд Дэга”.


          Млынар

          Стары памёр — і чорт асірацеў.
          Ні зерня, ні мукі не засталося,
          Але лунае ў небе чорны цень,
          Чуваць, як за ракой шуміць калоссе.

          Дыск сонца за здзічэлым лесам знік
          І каламуціць зноў ваду рачную
          Парослы багавіннем вадзянік,
          А млынішча на беразе бракуе.

          Абросіць ледзяністая смуга
          Парэзаныя земляныя вены,
          І кроў замест вады разбурыць гаць —
          Памочнік малады ідзе на змену.


ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Баторын Фелікс
У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, балады і паэма, складзеныя Феліксам Баторыным, за адзінкавымі выключэннямі, у 2007–2018 гадах. Значная іх частка публікуецца ўпершыню. У творах паэта пераважаюць грамадзянская, любоўная, пейзажная лірыка, але гэтым іх тэматыка не вычэрпваецца. Паэтычнай мове аўтара ўласцівыя празрыстая прастата і складаная метафарычнасць, тонкі лірызм, які, пры ўсёй парадаксальнасці, часта арганічна спалучаецца з філасофскімі развагамі, іроніяй і самаіроніяй.
Багдановіч Ірына
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых зацікаўленняў аўтаркі. Некаторыя творы кнігі былі ў свой час надрукаваныя ў часопісах “Дзеяслоў”, “Наша вера”, “Роднае слова” і навуковых зборніках.