Вершы. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 92 с. — (
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 61).
ISBN 978-985-7119-39-4.
Новая кніга Любы Турбіной (жыве і працуе ў Маскве, Расія), выдатнай паэткі, крытыка, празаіка, перакладчыцы, нястомнай прапагандысткі беларускай літаратуры, уключае цыкл зробленых рознымі аўтарамі перакладаў на беларускую мову яе тонкіх лірычных і глыбокіх філасафічных вершаў.
ЗМЕСТ Паглядзець
Цёплай тугі глыток. Галіна Дубянецкая
Пераклады Людкі Сільновай
Осень
Восень
Где центр стремительного круга?
Імклівага дзе цэнтр круга?
...И бесы новые толпою
...Нячысцікі з былых “бадзёрых”
Словечко забытое бросили Вы
Вы слоўца забытае кінулі мне
Крыжовка, осень, запустенье
Крыжоўка, восень, запусценне
Стало весной на дорогах
Стала вясной на дарогах
Пряжа
Прадзіва
С годами приходит обратное зренье…
3 гадамі нам дорыцца зрок адваротны…
Утекающее время…
Час імкнецца ў незваротнасць…
Пераклады Міколы Шабовіча
Ты есть — случилась весть
Ты ёсць, — засведчыць Бог
Письмо
Пісьмо
Ты уходил бесповоротно…
Ты адыходзіў незваротна…
Вновь сентябрь устало…
Вераснёвае лісце...
Мимо пролетают — тени не спугнут…
Пралятаюць міма — знаць,такі маршрут…
Пераклады Рэгіны Рэўтовіч
Звонок в октябре
Званок у кастрычніку
Будушее в прошедшем
Будучыня ў мінулым
Однокурсникам
Аднакурснікам
Конец лета
Канец лета
Петровский парк
Пятроўскі парк
Поезд застыл — вокзал поехал
Цягнік стаіць — вакзал паехаў
Дом поэта
Дом паэта
В ночном саду
У начным садзе
Красавицы послевоенных лет
Красуні пасляваенных гадоў
Юлиану Тувиму
Юліяну Тувіму
Оттенки осени
Адценні восені
Беларусь
Беларусь
Мимо пролетают — тени не спугнут…
Нават цень не спудзяць — знікнуць у нябыт...
По вечерам я прячусь в ванной…
А мне б у ванне вечарам схавацца…
Я к двери нетвёрдо, с заминкой…
У дзверы нясмела, з затрымкай…
Пераклады Сержука Сыса
Полоцк, поцелуй в висок, София…
Полацак, пяшчота і Сафія…
По улице Янки Купалы
Па вуліцы Янкі Купалы
Мост
Мост
Дом поэта
Дом паэта
Прощание
Развітанне
Пераклады Галіны Дубянецкай
Стряхнув осенних листьев бредни…
Ацерусіўшы лісцяў пошап…
День в начале ноября
Дзень напачатку лістапада
Пер Гюнт
Пер Гюнт
Но было что-то с давних пор…
Ды штосьці гэткае было…
Мимо пролетают — тени не спугнут…
Шпарка пралятаюць — за лясок, за млын...
Сны-города
Сны-гарады
Биография Любови Турбиной
Пра аўтара Паглядзець
Турбіна Любоў — паэтка, празаік, літаратурны крытык, перакладчыца з беларускай, украінскай і балгарскай моў. Аўтарка дзесяці кніг вершаў, выдадзеных у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Балгарыі.
Жыццё спадарыні Турбіной непарыўна звязанае з Беларуссю і Расіяй, нарадзілася пісьменніца ў Ашхабадзе. Закончыла фізічны факультэт БДУ (Мінск, кандыдат фізіка-матэматычных навук), пазней завочна — Літаратурны інстытут імя Горкага (Масква).
З 2001 года жыве ў Маскве, з 2004-га працуе ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай Акадэміі навук, даследуе беларускую літаратуру.
Цёплай тугі глыток. (Прадмова) Паглядзець
“Сябры — гэта самае істотнае, самае дарагое, што набываеш з цягам жыцця”, — сказала Любоў Турбіна ў інтэрв’ю часопісу “Дзеяслоў” пяць гадоў таму.
Ажывае карцінка: у вітальні-развітальні шчыльным табарам, так, што й не павярнуцца, “прыселі на дарожку” сябры Любы — гэтулькі нас прыйшло правесці гаспадыню на вакзал, калі яна ўрэшце наважылася на канчатковы пераезд у Маскву, на “гістарычную радзіму”. Пасля дзесяцігоддзяў, пражытых тут.
Міленіум Любоў сустрэла на новым месцы, з крэўнымі, і, паводле ейнага прызнання, яшчэ доўгі час баялася наведваць Мінск — нібыта наведваць сябе мінулую: засцерагалася “раздваення асобы”. І другая боязь: вярнуцца — і не заспець “таго, што раньш было”, так бы мовіць, не застаць сябе дома. У той самай гутарцы яна прыгадала шатландскую легенду пра паэта, якія затрымаўся бы на гадзінку-другую ў лесе між феяў, а тым часам у ягоным родным паселішчы праплылі стагоддзі — ён вярнуўся, а там нічога не пазнаць і ніхто яго ведаць не ведае.
Але трапіць у Мінск ў падобнае становішча Любе пакуль дакладна не пагражае. За апошнія дванаццаць гадоў тут сапраўды шмат што змянілася, але чароўны хатні салон Турбіной застаецца месцам уяўнага паломніцтва для тутэйшых паэтаў, музыкаў, мастакоў, навукоўцаў, так-так, фізікаў таксама. Зорачку тутэйшага творчага бамонду, што ні дзень, з пяшчотаю ўзгадваюць і цытуюць менскія сябры, калегі.
“У Мінску я пачувалася ледзь не аксакалам, а ў Маскве апынулася зноў пачаткоўкай, без скідкі на ўзрост”. I высветлілася — ёсць рэзервы. Ва ўсякім разе, страхі нарэшце адступіліся. I вось ужо нашая паэтка аб'яўляецца ў горадзе сваёй маладосці то “ў сценах” былога фізфака (які скончыла), то цяперашняга філфака (дзе выкладала паэтыку),то ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук (дзе даследавала літаратурныя ўзаемасувязі), то на Стральцоўскіх чытаннях — з перакладамі і прысвячэннямі Майстру, вылучнасць якога тонка адчула, поруч з якім прайшла незабыўны адрэзак жыццёвага шляху.
А непадалёк ад славутай пісьменніцкай Лысай Гары, на адзін чыгуначны прыпынак бліжэй да Мінскага мора, ёсць Крыжоўка — куток натхнення, Турбінскія Пенаты, з асірацелым бацькоўскім лецішчам, куды Любоў зрэдчасу ўцякае ад летняй маскоўскай спёкі да “роднага беларускага лесу”, які сніцца начамі (тады як “у чужы, невядомы лес тут, пад Масквой, ісці зусім не хочацца”).
Затое ў самым сэрцы Масквы, у Інстытуце сусветнай літаратуры (ИМЛИ), у асобе паэткі Любові Турбіной беларусы маюць “свайго чалавека”, надзейнага сябра, што “вядзе” тамака беларускую тэматыку, спрыяе, як можа, творчым кантактам паэтаў адной і другой сваіх радзімаў.
Расіянка з вядомага шляхецкага роду піша вершы, пэўна ж, па-руску. У Мінску выйшлі ў свет яе паэтычныя зборнікі “Улица детства” (1981), “Город любви” (1988), “Наша надежда жива, если плачем...” (1991), “Сны-города” (1993), “Четыре портрета” (1997), “Ускользающее чудо” (2002), кнігі вершаў і прозы “Огни на воде” (2009), “Сны-города” (М., 2012), “Уплывающий катер” (СПб., 2012).
Апроч таго, Любоў перакладае творы сугучных ёй паэтаў, сярод якіх — пачэсны шэраг беларусаў: Максім Багдановіч, Міхась Стральцоў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна Каржанеўская, Анатоль Сыс, Рыгор Барадулін ды іншыя. Настала нашая чарга адказаць узаемнасцю. Увазе чытача прапануюцца вершы Любові Турбіной у перакладзе на беларускую мову.
(Галіна Дубянецкая)
***
Па вуліцы Янкі Купалы
I вось што ў сне адбылося са мною —
Бацькоўскі дом абышла стараною,
Паўз Свіслач, а дом каля парку,
I вокны, што свецяцца ярка.
А вуліца ціха спаўзала ў цямрэчу...
Каменны той дом на рагу каля рэчкі
Па вуліцы Янкі Купалы
I голас — “Ну дзе ты прапала?”
Пазнала я мамін, ды хуценька нізам,
Мастком, а мне ўслед толькі рэха: “Вярніся!”
Схавалася ў цень і прамокла.
А тата ўглядаецца ў вокны.
А побач са мной нехта быў альбо не?
Як пільна зірнеш — сілуэт мільгане.
Пакінула дом — і адразу
Там э даху пападалі вазы.
По улице Янки Купалы
И вот что во сне приключилось со мной —
Родительский дом обошла стороной,
Вдоль Свислочи, дом возле парка,
И окна, горящие ярко.
А улица тихо вплывала во мглу...
Тот розовый каменный дом на углу
По улице Янки Купалы
И голос: “Ну, где ты пропала?”
Я мамин узнала, но кинулась вниз.
По мостику, вслед доносилось: “Вернись!”
Укрылась в тени и промокла,
А папа всё смотрит сквозь стёкла.
А рядом со мной кто-то был или нет?
Попристальней глянешь — мелькнёт силуэт.
Оставила дом свой — и сразу
Там с крыши посыпались вазы.