Дзеткам

Кнігі

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

Часопісы "ARCHE Пачатак"

Гэтым разам рэдакцыя прадставіла часопіс у цалкам новым фармаце: новы дызайн, новая канцэпцыя. Аўтары нумару Томаш Кемпа, Лена Глагоўская, Збігнеў Карпус, Вальдэмар Рэзмер, Алена Гапава, Альміра Усманава, Себастыян Штопэр, Магдалена Валігурска.
Тэма гэтага нумару: Першы ў Беларусі манумент Тадэвушу Касцюшку: гісторыя стварэння і выратавання. Аўтары нумару: Антон Мірановіч, Рышард Радзік, Зэновіюш Панарскі, Аляксандр Гужалоўскі, Сяргей Харэўскі, Войцех Сьляшынскі, Андрэй Казакевіч.
Тэма гэтага нумару: Прэса і выдавецтвы БНР. Аўтары нумару: Гянуце Кіркене, Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Чарнякевіч, Лена Глагоўская, Ірына Мацяш, Марак Вяжбіцкі, Зміцер Віцько.
Тэма гэтага нумару: Беларускія нацыянал-сацыялісты: хто яны? Аўтары нумару: Яраслаў Нікодэм, Дарота Міхалюк, Яанна Янушэўская-Юркевіч, Юры Грыбоўскі, Томаш Блашчак.
Тэма гэтага нумару: Балахоўцы: Палескі паход (лістапад 1920). Аўтары нумару: Бабетэ Квінкэрт, Уладзімір Ляхоўскі, Павел Алейнікаў, Міхаіл Яраслаўцаў, Томаш Кемпа.
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу “Саюза вызвалення Беларусі” падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы “Фашысты” і “Арганізатары” скрозь прызму агентурных данясенняў.
Манаграфія "Стараруская актавая мова горада Полацка" нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы.
Тэма нумару: Замкі. Радзівілы. У нумары: гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета; прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і ордэнаў Касцюшкі.
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z ofi­cyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku).
Аўтары нумару: Грунтоў Сяргей, Ластоўскі Аляксей, Вашкевіч Андрэй, Акудовіч Цімафей, Кур’яновіч Аляксандр , Бахарэвіч Альгерд, Рудкоўскі Пётра, Булгакаў Валер, Рудак Антон, Раманчук Стась, Герасімчык Васіль, Барынаў Ігар, Дзядок Вера, Кур’ян Інэса.
Аўтары нумару: Грунтоў Сяргей, Кур’яновіч Аляксандр, Карлюк Кірыл, Мікус Алесь, Ляхоўскі Уладзімір, Булгакаў Валер, Дрозд Зміцер, Рудак Антон, Герасімчык Васіль, Сурскі Ягор, Тамковіч Юры, Бароўска Паўла.
Няма на складзе
Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.  Наклад часопісу цалкам прададзены .
Няма на складзе
У нумары: эсэ Антона Рудака пра малавядомыя старонкі жыцця Барыса Рагулі і дзейнасці т.зв. "Наваградскага эскадрону", рэканструкцыя Аляксандра Гужалоўскага справы "Беларускага нацыянальнага цэнтру" (1933), у рамках якой было расстраляна 30 дзеячаў навукі і культуры, сенсацыйныя матэрыялы Змітра Дразда пра распрацоўку чэкістамі асяроддзя яўрэйскіх пісьменнікаў БССР (агентурная справа "Гніль"), біяграфія першага прэм'ера БНР Язэпа Варонкі і іншыя матэрыялы.