Play.by
1.10 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 190 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 168 с. ISBN 978-985-6800-92-7 Пад вокладку з назваю “PLAY.BY” сабраныя ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта “Белорусские Новости” (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага Мінулага. Такім чынам, “PLAY.BY” — зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса. ЗМЕСТ І. МЕРКАВАННІ. Эсэ і апавяданні 1. Кукуруза 2. Каштан 3. Дрозд 4. Дождж 5. Нож 6. Мацюк 7. Мора-мора-акіян 8. Натура 9. Двор 10. Рок 11. Кніга 12. Душа 13. Пацук 14. Лямпачка 15. Хованка 16. Чыча 17. Карта 18. Ключ 19. Кроў 20. Парнаграфіка 21. Фотакартачка 22. Скрыжаванне 23. Прырода 24. Хлеб 25. Малюнак 26. Прапаганда 27. Месца 28. Баран 29. Бульба 30. Ранец 31. Замак 32. Водгукі 33. Жлабіха 34. З’явы 35. Філосаф ІІ. РАСЕЙСКАЯ КУНСТКАМЕРА Першы пакой Другі пакой Трэці пакой Маркава ІІІ. ЛЮДЗІ ЗанатоўкіВодгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
За аснову сюжэта графічнага рамана «53 тралейбус» былі ўзяты апавяданні Ўладзіміра Рабіновіча з кнігі "Рабіновіч, як табе не сорамна", вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .














