Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
1.67 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 600 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПрозаГісторыяСэрыі "Школьная бібліятэка" і "Бібліятэка школьніка"Караткевіч Уладзімір

Апісаньне

Евангелле ад Іуды. Раман. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 589 с. — (Бібліятэка школьніка). Цв. вокл.

ISBN 978-985-02-0875-0

Гэта гісторыя бадзягі, які воляй лёсу быў названы Хрыстом, вымушаны быў рабіць “цуды” і, урэшце, узначаліў паўстанне супраць царквы і караля. Такі сапраўдны факт, адзначаны ў старажытных беларускіх хроніках.
Гэта будзе не камедыя і не трагедыя, а трагікамедыя, смех праз слёзы, народная драма, калі хочаце. Героі яе перажываюць самыя незвычайныя прыгоды, сутыкненні, сустракаюцца з жорсткасцю і дабрынёй, подласцю і сапраўднай высакароднасцю і паступова з махляроў, круцялёў, бадзяг ператвараюцца ў сапраўдных людзей.

(Уладзімір Караткевіч. Дарога, якую прайшоў)


“Хрыстос прызямліўся ў Гародні” — своеасаблівая мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця Беларусі XVI стагоддзя. Гэта трагічная і адначасова жыццесцвярджальная кніга. Галоўны герой Юрась Братчык з махляра і валацугі паступова ператвараецца ў мысляра, пакутніка, праўдашукальніка, змагара і народнага абаронцу.
Гэты раман займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Калі ж знаходзіць яму аналогіі ў сусветнай літаратуры, то па ідэйна мастацкіх асаблівасцях яго можна суаднесці з “Гарганцюа і Пантагруэлем” Ф. Рабле, “Легендай пра Уленшпігеля! Ш. дэ Кастэра, “Кала Бруньёнам” Р. Ралана. Аўтар пераканаўча паказаў, што і на беларускай нацыянальнай глебе ёсць постаць тыпу Ціля Уленшпігеля. Юрась Братчык з’яўляецца яго духоўным братам, ён увасабляе дух Беларусі, нязломны і непераможаны народны характар.

(А. Л. Верабей. З каментарыяў да кнігі)


Быў. Ёсць. Буду (сайт прысвечаны У. Караткевічу)

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Артыкул пра раман у Вікіпедыі

Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры. Хрыстос прызямліўся ў Гародні…

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.