Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
0.61 BYN
Памер: 205x290 мм
Вага: 510 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПеракладыПаэзіяКраязнаўстваЛучына Янка

Апісаньне

Паэма / Пер. з польскай мовы Г. Тумаш; маст. П. Драчоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — 85 с.: іл. Цв. вокл.

ISBN 985-02-0657-8

Паэт адлюстраваў жыццё і прыгоды людзей Палесся XIX стагоддзя, стварыў у паэме каларытны вобраз беларуса, старога лесніка Грышкі.

 

Янка ЛУЧЫНА, сапр.: Іван Люцыянавіч Неслухоўскі (18 ліпеня 1851, Мінск — 28 ліпеня 1897, Мінск)

"Паляўнічыя акварэлькі з Палесся" — гэта Лучынава адкрыццё беларускага народа, мужнага, цярплівага, сціплага. Менавіта гэтыя рысы ўласцівыя старому лесніку Грышку, вобраз якога выпісаны ў паэме з любасцю і пераканаўчым псіхалагізмам. Постаць Грышкі — самая прыкметная і значная ў творчасці Лучыны-Неслухоўскага, а "Паляўнічыя акварэлькі" — выдатная з’ява ў літаратурным жыцці Беларусі на зыходзе XIX стагоддзя (Уладзімір Мархель. Лучынава адкрыццё).

 

Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі

Уладзімір Бузук. Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны. Да 150-годдзя з дня нараджэння (Наша вера)

Лена Глагоўская. Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка (Ніва)

***

Цікава, мой панічу, што ў жыцці настане? —

Вёў мову Грышка, як прылёг быў на паляне,

Дзе адпачыць спыніліся стральцы ў бары. —

Мо не да ладу я кажу? Мо ўжо стары?

Што змена часу дасць нам, страты ці прыбыткі?

Выходзіць, пане, як ў бабкі-варажбіткі...

***

 

ЗМЕСТ

Лучынава адкрыццё. Уладзімір Мархель

I. Замест уступу
II. Першае маё паляванне на ласёў
III. Перад куццёй
IV. На ласёў рык
V. Голад
VI. На глушцоў
VII. Аблава на ваўкоў
VIII. Апавяданне даязджачага
IX. Стары паляўнічы
X. Смерць Грышкі

Каментарыі

 

 

 

 

 

 

 

 

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.