Аляксандар Л. Зкімбы-зымбы

Аляксандар Л. Зкімбы-зымбы
3.40 р.
Вага: 290 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Кніга люстрацыяў. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 270 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 14).

ISBN 978-985-7057-51-1

Кніга Аляксандра Л. “Зкімбы-зымбы” ўяўляе з сябе суплёт разнажанравых эсэ: тут і аповеды пра сям’ю, і разгляданне каранёў радаводнага дрэва, і згадкі пра ранняе дзяцінства (першы раздзел), і гісторыі са станаўлення прафесійнай дзейнасці.

Знакамітыя асобы, з якімі цягам жыцця сустракаўся і працаваў аўтар, паказваюцца ў адмысловых дэкарацыях (не можа быць тэатра больш праўдзівага за жыццё) у святле ўспамінаў, у розных месцах, часах, краінах і гарадах.

Мастакі, фатографы, рэжысёры, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, якія яшчэ жывуць і ствараюць або ўжо адышлі — кожнаму з іх, сяброў і калегаў, у кнізе надаецца ўвага. Найноўшасць незаўважна пераплятаецца з успамінамі шматгадовай даўніны.

Асобнае месца ў кнізе Аляксандра Л. адведзенае Васілю Быкаву, з якім аўтар кантактаваў, ліставаўся. Былі зробленыя шматлікія матэрыялы на радыё “Свабода” з удзелам Васіля Уладзіміравіча. У выданні можна азнаёміцца з інтэрв’ю пісьменніка розных гадоў, з аповедамі, многія дэталі якіх раскрываюць жыццё Быкава ў эміграцыі.

Прэсавая служба СБП


Пра кнігу:

Пятро Садоўскі. Тэзы для выступу (з запасам) на прэзэнтацыі кнігі “Аляксандра Л.” ЗКІМБЫ-ЗЫМБЫ

Віка Трэнас: “Гэтую кнігу напісаў чалавек шчаслівы”. Рэпартаж з прэзэнтацыі


ЗМЕСТ

8 хвілін ± жыццё
Саша, what is your name?
Паміж Кафкам і Швейкам
Зкімбы-зымбы
Люстрацыі наадварот
З Быкавым
     Гутаркі
     Перапіска
     Чатыры ўсмешкі і адзін малюнак


Сцісла пра аўтара

Аляксандар Л. нарадзіўся ў 1955, пасвіў каровы на Берасцейшчыне, вучыў беларускай мове прэзідэнта ЗША, у прамежку пісаў, здымаў, выступаў, за што атрымліваў розныя прэміі і не толькі. Жыве.


Кнігі аўтара:

Здзек. 1989
За кіпуча чэкісцкай работай. 1997
Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста. 1997 (Прэмія беларускага ПЭН-Цэнтра імя Францішка Багушэвіча)
Прыгоды АРА ў Беларусі. 2005
След матылька. Освальд у Менску. 2011 (Прэмія “Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў)

 


Раім паглядзець:
Лукашук Аляксандар. Вяртанне нацыяналіста
28.60 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Лукашук Аляксандар. Вяртанне нацыяналіста

Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расстрэлаў, а паэзія архіваў цікавіць не менш, чым дасканаласць фактаў. Аўтар сцвярджае, што дакументальная проза мае справу з пустатой як матэрыялам і лініяй гарызонту як задачай.

Лукашук Аляксандар. Дзясяты паверх
21.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Лукашук Аляксандар. Дзясяты паверх

Кнігу склалі мастацкія ўспаміны, недакументальныя эсэ, літаратурныя сны і вершы на замежнай мове.


Каб купіць Аляксандар Л. Зкімбы-зымбы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".