Русалкі клічуць
7.90 BYN
Памер: 130x180 мм
Вага: 150 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Русалкі клічуць : аповесць / Зараслава Камінская. — Мінск : Кнігазбор, 2017. — 108 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; Пункт адліку).

ISBN 978-985-7180-57-8.
Лаўрэаткай прэміі “Дэбют” за 2018 год у намінацыі “Проза” стала Зараслава Камінская з кнігай “Русалкі клічуць”..
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру.
Таямнічы, чароўны свет беларускага Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з гэтым героям рамана «Шаптухі» не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце.
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...