Астэроід
5.00 BYN
Памер: 120x190 мм
Вага: 164 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-7119-32-5.
У дэбютным зборніку “Астэроід” увазе чытача прапаноўваюцца выбраныя творы, створаныя аўтарам цягам апошніх сямі гадоў. У трох раздзелах “Мір, падобны да раю”, “На арбіце тваёй”, “Бог ёсць зіма” змешчаныя вершы ў класічнай манеры, якія напоўніцу раскрываюць унутраны свет шчырай душы паэта, што гартуецца ў пакутах, спасцігаючы вечныя ісціны: паклікання, кахання і зямнога прызначэння чалавека.
“…З аднаго боку, зборнік — афіцыйнае сведчанне таго, што недарэмна пражыў палову жыцця; калі паглядзець з другога, “Астэроід” — помнік на брацкай магіле найлепшых надзей і памкненняў позняга юнацтва — пачатку сталасці…”
“…Назву кнізе даў адзін з наймацнейшых, на мой погляд, вершаў. Таксама важна было сімвалам астэроіда падкрэсліць сваю ўнутраную незалежнасць…”
(Паводле “Пяць прызнанняў маладога паэта Ігара Канановіча”, чытаць цалкам)
ЗМЕСТ Паглядзець
Пра аўтара
Канановіч Ігар Васільевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую сярэднюю школу Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння з 2008 да 2013 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моваў у школах Клецкага раёна.
Публікавацца пачаў у 2006 годзе. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў” і “Верасень”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, “Да новых перамог”…
***
Астэроід
Хай вабяць зноў магутных зорак галасы—
Не даспадобы мне сістэм трывалых межы.
Я —астэроід. Я —Сусвету блудны сын.
Я ў вечным пошуку. Жыву, а не залежу.
Непадуладная фантазіі краса
Перада мной. Майго жыцця святая мэта.
Я —астэроід. Валацуга і карсар.
І, можа, толькі геніяльная камета
Мяне прымусіла б нядоўга паслужыць.
Але парушыцца чарговая прысяга...
Я —астэроід. Я інакш не ўмею жыць.
І гімнам вольнаму —нянавісць і павага...
Я — астэроід. Незалежны, моцны рух.
Я — скамянелая энергія палёту.
І, гравітацыі чужой парваўшы круг,
Ператвараюся ў свабоды вечнай ноту...
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Ян Секунд з Гаагі (прозвішча пры нараджэнні: Эверартс; 1511–1536) – новалацінскі паэт эпохі Адраджэння, жыццё якога было звязана з Галандыяй, Фландрыяй і Іспаніяй. Найбольш вядомы сваёй любоўнай лірыкай, натхнёнай яго ўласнымі пачуццямі да зямлячкі Юліі і іспанкі Неэры. Сапраўды сусветную славу ён здабыў цыклам «Пацалункі», перакладзеным на шматлікія мовы.
Архілох (каля 680 – каля 645 г. да н. э.) – старагрэцкі творца, самы старажытны з вядомых на сёння еўрапейскіх паэтаў-лірыкаў. У фрагментах яго вершаў і паэм, што дайшлі да нас з глыбінь вякоў, шчыльна пераплеценыя самыя інтымныя перажыванні з іроніяй і сарказмам, звернутымі да людзей, якіх паэт успрымаў адмоўна.
Генрыкас Радаўскас (1910–1970) – літоўскі паэт, народжаны ў польскім Кракаве. Жыў у міжваеннай Літве, але апошнія амаль трыццаць гадоў свайго жыцця правёў у эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Паводле меркавання вядомага сучаснага паэта і літаратуразнаўцы Томаса Вянцлавы, Радаўскас можа лічыцца найлепшым паэтам у гісторыі літоўскай літаратуры.