Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Знак бяды. Ваўчыная яма

Знак бяды. Ваўчыная яма
1.84 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 500 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПрозаСэрыі "Школьная бібліятэка" і "Бібліятэка школьніка"Быкаў Васіль

Апісаньне

Васіль Быкаў / Vasil BykaŭАповесці / Прадм. М. Тычыны. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 350 с. — (Школьная бібліятэка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1092-0


***

У аповесці Васіля Быкава "Знак бяды" размова аб жыцці Петрака і Сцепаніды Багацькаў, перапоўненым выпадковымі недарэчнасцямі і заканамернымі няшчасцямі, набывае маштабы размовы аб трагедыі народу, пазбаўленага сваёй улады і ўласнай зямлі, залежнага ад злой волі прыхадняў.

***

Аповесць "Ваўчыная яма" (1998) напісана В. Быкавым напрыканцы XX стагоддзя, калі ў свеце абвастрыліся апакаліпсічныя настроі і трывожныя эсхаталагічныя чаканні. Беларусы і ў гэтых адносінах апярэдзілі многія народы свету: яны не толькі зведалі на ўласным вопыце, што такое "вялікая перабудова" і жыццё на руінах былой імперыі, але і перажылі і яшчэ доўга будуць перажываць вынікі чарнобыльскай трагедыі. Бомба, аповедам пра якую заканчваецца аповесць "Знак бяды", прычакала свайго часу і выбухнула ў новым творы.

(Міхась Тычына. На апошнім рубяжы)

***

 

ЗМЕСТ

На апошнім рубяжы. Міхась Тычына

Аповесці
     Знак бяды
     Ваўчыная яма

 

***

Перажытае беларусамі на працягу мінулага XX стагоддзя стала гісторыяй. Добрае яно ці дрэннае, але іншага ў пакалення Васіля Быкава не было. У пісьменніка, які жыў у гэты час, не застаецца нічога другога, акрамя як пакінуць пасля сябе сведчанне пра яго і тым самым выканаць свае "боскае наканаванне".

На пытанне аб пагрозах, якія паўсталі перад чалавецтвам у канцы XX і ў пачатку XXI стагоддзя, і мяжы чалавечых магчымасцей: "Дык што ж мы можам?" Быкаў адказваў наступным чынам: "Мы можам тое, што мы ўмеем: пісаць... Магчыма, сёе-тое з створанага намі спатрэбіцца, калі не цяпер, то калі-небудзь у будучым... І нават калі б шанец пазбегнуць катастрофы быў бы роўны аднаму з тысячы, нашы намаганні акупіліся б стакроць. Мы сведкі часу і генератары духоўнасці, якая адна пасылае надзеі. Наша ж маўчанне або нядбальства ў нашай справе абярнулася б не чым іншым, як ілжэсведчаннем, кашчунным наогул і злачынна кашчунным перад тварам небяспекі, якая ўсім пагражае".

Мастацкія творы Васіля Быкава – гэта адказы пісьменніка на вечныя і надзённыя пытанні, якія ад веку шукае чалавецтва. Зварот у мінулае, перш за ўсё да памяці пра вайну, тлумачыцца тым, што асваенне яго адкрывае чалавеку гістарычны характар сучаснасці. Здзяйсняючы свой маральны выбар у мінулым, чалавек тым самым робіць гэты выбар і за нашчадкаў. Менавіта таму вельмі важна ведаць, як, у якіх умовах ажыццяўляўся выбар далейшага шляху, каб лепш бачыць магчымыя перспектывы далейшага руху.

(Міхась Тычына. На апошнім рубяжы. З прадмовы да кнігі)

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Горват Андрэй
Гэта кніга пра Нараўлянскі палац – стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з асабістай гісторыяй аўтара. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
Аўтары нумару:  Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.
Чэстэртан Гілберт Кіт
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г. К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.