З дазволу караля і вялікага князя
16.80 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 330 г
×
Стварыце новы сьпіс, каб дадаць у выбранае:
Дададзена ў выбранае. Паглядзець..
Выдалена з выбранага
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск : Галіяфы, 2016. — 160 с. : іл. Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-7021-95-6.
Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.
ЗМЕСТ
З дазволу аўтара. Уладзімір Някляеў
Усмешкі між летапісных радкоў
Прыправа да гуманізму
Рыцары еўрапейскай сарматыі
Дасціпны люд паспаліты
Каранаваныя снапы
Ад Яся да Стася
Што дазволена Радзівілу
Даведнік
Паказальнік імёнаў
Выкарыстаная літаратура
З ДАЗВОЛУ АЎТАРА (ПРАДМОВА ЎЛАДЗІМІРА НЯКЛЯЕВА) Паглядзець
Як ні круці, а ўсё ж гісторыя — гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана.
Дарма думаць, што такое сцверджанне справядлівае выключна ў адносінах да нас і да нашага круцельскага часу. Не, так і раней было і, хутчэй за ўсё, пазней таксама будзе.
Для прыкладу, кінем вокам на гэткую традыцыйна па-важаную краіну як... ну, хай сабе Францыя. Возьмем з яе гісторыі агульнавядомы факт.
Пад завяршэнне XIV стагоддзя зладзілі французы ў горадзе Парыжы някепскую мураваную будыніну, якую спачатку выдалі за крэпасць, але хутка прызналіся, што мелі на ўвазе турму. Ну, турму дык турму, будыніна ўсё адно патрэбная. Праз чатыры вякі тыя самыя французы ў тым самым горадзе Парыжы тую самую мураванку ў друз патрушчылі, катаржную працу продкаў проста зраўнялі з зямлёй. Добра, што незадоўга перад тым яны патурылі з мураванкі дзесятак-другі перапалоханых інвалідаў, якія лічыліся турэмнай вартай, жыўцом іх не закапалі.
Пра такія выбрыкі, на маю думку, адно хіба можна сказаць: “Глупства, пане дабрадзею”, — і прынцыпова з французамі не здароўкацца. Так яно ў часе, можа, і сталася б, але французы на тую пару, пакінуўшы ззаду Рабле і набліжаючыся да Гюго і Дзюма, нядрэнна ўжо налаўчыліся пісаць. Таму без асаблівых высілкаў гусіныя пёркі французскіх гісторыкаў і белетрыстаў пераўтварылі вышэйпрыведзены малакультурны факт у штурм народам Бастыліі і Вялікую французскую рэвалюцыю.
Я наракаю на французаў?.. Не, я зайздрошчу ім.
Мяркую, не мне аднаму ў гэтым свеце даводзілася чуць пра тое, нібыта ў беларусаў няма ўласна сваёй гісторыі. Скуль і з чаго такое меркаванне? Не ў апошнюю чаргу з таго, што шмат якія бліскучыя старонкі менавіта беларускай гісторыі напісаны палякамі, рускімі, літоўцамі, украінцамі — як свае. Адпаведна напісанаму яны і ўспрымаюцца, а мы ўсё неяк толькі самі для сябе і... лічымся першадрукарамі.
Не гісторыі нам бракуе, якой хапіла б на некалькі народаў, а напісанага пра яе. I перш за ўсё — напісанага ў жанры міфатворчасці: лёгкага, займальнага, рамантычнага, неверагоднага. У французаў гэта ёсць, таму ўсе іх васямнаццаць Людовікаў, (хоць аднаму яны самі ж галаву адсеклі) з імі і сёння як жывыя, а тры нашых Жыгімонты паміж нас — мёртвыя.
Гэта адна з прычын, па якой так цяжка ўздымае крылы нашае Адраджэнне. У большасці людзей адчуваецца няўпэўненасць, быццам іх заклікаюць адраджаць пустэчу, дзе няма і не было аніякіх гістарычных рэалій — ні нацыі і яе заваёў, ні дзяржаўнасці і яе носьбітаў. “Ані знакаў таямнічых, ані сімвалаў магічных”.
Міфічны Фенікс у нашым выпадку нібыта ўжо і не попел, але пакуль і не птушка, бо прыземлены ён і не ведае вышыні. Няма на што крылам трывала, шырока абаперціся, самому палёту, каб адбыцца, не стае адчування рухомасці, плыні, прасторы, неабдымнасці. Такое адчуванне — імгненнае і ўжо несканчонае дзіва, яно ўзнікае нечакана і незалежна, выпраменьваецца тымі самымі таямнічымі знакамі і магічнымі сімваламі, аўрай гістарычнага быцця. Таму, як не дадзена было ўзнікнуць яму з гісторыі паводле аўтараў сучасных школьных падручнікаў, так наўрад ці ўзнікне яно і з гісторыі паводле Ігнатоўскага. Хутчэй тут можна разлічваць на гісторыю паводле Караткевіча, на гістарычныя версіі, знакі і сімвалы Тарасава, Арлова, Дайнекі і ўсіх тых, хто ідзе ці пойдзе ўслед за імі, ды яшчэ на кнігі накшталт гэтай, напісанай “з дазволу караля і вялікага князя” Львом Казловым.
Кніга выдатная, таму хваліць аўтара, дзякуй Богу, няма патрэбы. Зазначу толькі наступнае: тое, што зрабіў Леў Казлоў, мне асабіста ўяўляецца амаль неабходным дадаткам да параўнаўча нядаўніх кніжак Адама Мальдзіса і Міколы Ермаловіча, ды, зрэшты, і да шмат якіх іншых гістарычных твораў, навуковых і мастацкіх. З гэтым указальнікам людзей і падзей збягаеш у мінулае як з радасным, рознакаляровым ліхтарыкам.
Бог ты мой! Колькі высвечвае кніжка-ліхтарык твараў мудрых правіцеляў, мужных вояў, верных іх і здрадлівых каханак, вераломных інтрыганаў і дасціпных жартаўнікоў... Яны, нашыя продкі, паўстаюць жывымі ў бясконцым жыцці, запаўняюць пустату і за нашымі патыліцамі, і перад нашымі ілбамі. У такой кагорце нам не прапасці!
“З мінулым трэба развітвацца смеючыся”, — парада агульнавядомая. Прачытаўшы кнігу Льва Казлова, нават ёлупень датумкае, што не грэх таксама, смеючыся, да мінулага вяртацца. Нават такім найсур’ёзным у свеце людзям, як мы, браткі-беларусы.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Быў час, пра які мелі магчымасць апавядаць толькі летапісцы. Бо з адукацыяй тады справы былі горш, чым зараз. Нават уладарныя асобы не ўсе ўмелі чытаць і пісаць, маглі толькі лічыць. Таму і ганаровае гэта званне — летапісец. Хаця адразу ўзнікае пытанне: а што лепш, быць героем нейкіх падзей ці тым, хто пра гэта піша? Імёны большасці герояў нам вядомыя, а вось хто іх данёс да нас? Ох, сціплыя, занадта сціплыя былі тыя творцы летапісаў! Не раўня сучасным аўтарам. Але калі хто і захаваў сціпласць аж да ўзроўню поўнай невядомасці, дык гэта выдумшчыкі анекдотаў. А дарэчы, ці можна нешта такое знайсці, як кажуць, паміж радкоў у тых нятленных і сур’ёзных опусах? Паверце: можна! Ёсць, ёсць у той сівой, альбо замшэлай, хто як хоча, даўніне штосьці з добрага гумару. Бо, дальбог, так жа немагчыма! Чытаеш старыя кнігі і здаецца, што тады людзі рабілі ўсё, каб выглядаць сур’ёзнымі. Не, не можа такога быць, каб смех быў вынайдзены толькі ў бліжэйшыя да нас стагоддзі. Рызыкнём нават сцвярджаць, што ўпершыню рогат страсянуў дзявочую прыроду, калі нашы малпападобныя продкі, седзячы на дрэвах, упершыню ўбачылі сваю радню, што рабіла першыя няпэўныя крокі па зямлі.
Далей — болей. Чалавек не толькі перамяшчаўся, але і нешта такое рабіў, і размаўляў, і меў нейкія своеасаблівыя пачуцці да іншых. Тут ужо можна доўжыць бясконца, але і так зразумела, што разам з гэтым не маглі не памножыцца прычыны і магчымасці для здаровага смеху. Таму, пакінуўшы ўбаку добра нам знаёмых старажытных грэкаў і рымлян, паспрабуем надаць самую пільную ўвагу нашай гісторыі.
…Ну вось, толькі пачалі выбівацца на сваю дарогу, як зноў давядзецца вяртацца да Рыма. I не таму, што туды здаўна вядуць усе шляхі, а па іншай прычыне. Бо адтуль выйшла, а дакладней, збегла, ратуючыся ад імператара-шаленца Нерона, нейкая частка яго падданых. Рымляне пад кіраўніцтвам патрыцыя Палямона дабраліся аж на берагі Нёмана і Дубісы. Ад гэтай грамады, калі верыць аўтару “Хронікі літоўскай і жамойцкай”, і ўтварыўся народ літоўскі. Але для паўнаты карціны не хапае іншых дзеючых асоб, а менавіта славян, якія прыкладна тады ж канчаткова асталяваліся ў гэтай частцы Еўропы. Такім чынам, абодва бакі падрыхтаваліся да гістарычнага ўзаемадзеяння.
А зараз давайце прыгледзімся больш уважліва да нашых герояў. Заглянем спачатку ў найстаражытнейшую “Аповесць мінулых гадоў” і адшукаем старонку, дзе князь Уладзімір, выбіраючы веру, адмаўляецца ад Магаметава закона. Прычына? Даволі простая. Не кажучы пра некаторыя далікатныя моманты, князь ні за што не хоча пазбавіць свой народ ужывання свініны, а галоўнае: “Русі адно вяселле — піці, без таго не можам быцці”. I першае, і другое, як вядома, супярэчыць канонам ісламу. Гэта той самы князь Уладзімір, што некалі заваяваў Полацк, каб узяць Рагнеду. Падзея даволі вядомая і ад гумару далёкая, сутнасць жа ў тым, што тут, на сумежжы, Русь энергічна памахвае мячом. А тым часам.
Літва пакуль што ўладкоўвалася, блукаючы па неабсяжных некранутых лясах. Аўтар памянёнай “Хронікі” са справядлівай сціпласцю прадстаўляе гэтыя падзеі: “Народ жа той літоўскі доўгі час ад пачатку свайго панавання нязначным быў”. I дадае, што Русь трымала над ім верх і брала даніну ў выглядзе. венікаў і лыка на вяроўкі. Так, з узроўнем гаспадарчага развіцця тут было пакуль не вельмі ладна, далекавата да сярэдніх феадальных паказчыкаў. Няўжо ж здрабнелі нашчадкі рымскіх патрыцыяў? Не, хутчэй за ўсё іх зачаравала мясцовая прырода. А ваяўнічымі яны засталіся і надалей, што даволі хутка будзе пацверджана. Праўда, “даволі хутка” — гэта для нас, сучаснікаў, каму нейкая там сотня-другая гадоў — проста невялікі прамежак гістарычнага часу.
Дык вось, прайшло стагоддзе-другое. Русь хрысцілася, Літва па-ранейшаму пакланялася сваім ідалам. У першых — доўгі спіс гарадоў, там — Ноўгарад, Полацк і Кіеў са сваімі знакамітымі Сафійскімі саборамі. Пра гарады другіх — штосьці не чуваць, тут — немаведама па якой модзе пашытыя футры і скураныя “шаты”. Але раптам з’явіліся татары і пайшлі ад аднаго рускага горада да другога. У краіне, дзе многа населеных пунктаў, цяжка было заблудзіць усходнім заваёўнікам: толькі ўзялі Разань, а на гарызонце Уладзімір, побач — Суздаль, далей — Цвер, а потым і Кіеў, і яшчэ Уладзімір, праўда, Валынскі. Каб у Літвы існавала на той час хаця б пару такіх гарадоў, то, напэўна, арда кінулася б туды, але, на шчасце, нічога падобнага там не аказалася. Таму жыхары літоўскіх пушчаў, яшчэ не сутыкнуўшыся з татарамі, ужо адчувалі сябе пераможцамі.
Вось у такое трывожнае і не вельмі спрыяльнае для гумару стагоддзе па нейкай загадкавай, яшчэ не высветленай прычыне ў княжацкіх сем’ях на землях, што пазней назвалі Белай Руссю, сталі нараджацца на свет выключна асобы жаночага полу. А Літве толькі падавай нявест! Дзе ж, дарэчы, славянам жаніхоў было знайсці сярод сваіх, калі столькі палягло ад татараў... Адным словам, дашлюбаваліся да таго, што нарадзілася незвычайна прыгожае дзіця. Як толькі яно падрасло, надалі яму імя: Вялікае Княства Літоўскае.
Усё гэта дзеецца ў летапісны час, з іншымі крыніцамі гумару пакуль цяжка. Можна паразважаць, як літоўскі князь Міндоўг трапіў у прымы ў Новагародак, за што і быў пазбаўлены жыцця сваімі раўнівымі сародзічамі. Але звернем лепш увагу на мільгануўшае ў “Хроніцы літоўскай і жамойцкай” імя — Радзівіл. Што ні кажыце, а ў нашай гісторыі без яго не абысціся. Таму паназіраем, як, паводле “Хронікі”, першы з Радзівілаў з’явіўся на Беларусі.
Накіраваў яго сюды бацька, Манцівіл, адзін з жамойцкіх князёў, які, відаць, ясна ўяўляў сабе сітуацыю і вырашыў не ўпусціць шанец: калі ў тутэйшых мясцінах шмат сіл было затрачана на барацьбу з Батыем, то можна паспытаць ваеннага шчасця. Вось як выглядала жамойцкае войска: харугвы ваенныя і трубачы, абоз з рыпучымі калёсамі, а само войска без зброі. Не здзіўляйцеся, бо менавіта пра гэта і пісаў стваральнік “Хронікі”: “Без зброі і панцыраў, бо яшчэ тады яны таго не ведалі, толькі зубрыныя, ласіныя, мядзведжыя ды воўчыя скуры насілі, а зброя — лук просты з дуба ці з ляшчыны сагнёны, а да таго — торба з каменнем на плячах поўная, ды супаротак (прашча — Л. К.), каб іх кідаць, а да таго ж — рагаціна, кій, засмолены з канца, а шабля — толькі ў гетмана і была, збруя на кані з лыка, а за поясам — пастромкі для вязання нявольніка”. Такое грознае воінства, нягледзячы ні на што, прайшлося па новых землях з трыумфам. Яго прыхільна сустракалі мясцовыя жыхары. Неўзабаве яно тут і асела, “пакумаваўшыся і пабратаўшыся з Руссю”. Так ці не зусім так было, але ад ардынцаў адбіліся…
ДАВЕДНІК Паглядзець
Абдыкацыя — адрачэнне (ад трона, кароны, улады, службовага месца).
Акавіта — тое, што і гарэлка (ад лацінскага “аква віта” — “вада жыцця”).
Аналой — высокі столік з пакатым верхам, на які ў час набажэнства кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы.
Апостальская сталіца — Рым.
Ардынацыя — непадзельная ўласнасць, якая належала магнату (землі, лясы, гарады, мястэчкі, вёскі, мануфактуры).
Арыяны — рэлігійная плынь, прадстаўнікі якой не прызнавалі боскасць Хрыста; арыянскія суполкі былі ў Еўі, Новагародку, Нясвіжы.
Бакалаўр — першая, найніжэйшая вучоная ступень, якая надавалася пасля заканчэння ўніверсітэта; настаўнік.
Баніфратары — манахі ордэна святога Яна Божага, якія займаліся доглядам хворых.
Белая галава — жартаўлівая назва маладых жанчын.
Бернардзінцы — манахі-францысканцы, якія найбольш строга прытрымліваліся статута свайго ордэна.
Бурмістр — член рады магістрата, які кіраваў яго пасяджэннем; кіраўнік горада.
Возны — службовая асоба, якой даручалася выклікаць у суд, агалошваць судовы вырак, аглядаць месца злачынства, весці дазнанне і да т. п.
Гвардыян — ігумен, настаяцель кляштара.
Гетман — начальнік войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў Польшчы.
Грош — сярэбраная манета ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Дамініканцы — манахі ордэна святога Дамініка, вызначаліся надзвычайнай сціпласцю ў асабістым жыцці; у Беларусі некалі налічвалася больш за 40 кляштараў гэтага ордэна.
Дзела — гармата.
Езуіты — манахі ордэна “Таварыства Ісуса”, галоўная мэта якога — барацьба супраць усялякіх адхіленняў (рэфармацыі) у догматах каталіцкага веравызнання.
Жупан — старадаўняе верхняе адзенне з сукна.
Зямяне — група ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім; у XVI — першай палове XVII ст. так звычайна называлі шляхту.
Імша — абедня ў каталіцкім храме; харавое выкананне тэксту такой абедні ў суправаджэнні аргана.
Кальвіністы, кальвіны — паслядоўнікі аднаго з пратэстанцкіх веравучэнняў, якое ўзнікла ў часы рэфармацыі; кальвінісцкія суполкі існавалі ў сярэднявеччы ў шэрагу беларускіх гарадоў і мястэчак.
Канонік — саборны свяшчэннік.
Канфедэрацыя — аб’яднанне шляхты дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт.
Канцлер — адна з найвышэйшых пасад у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім; займаўся замежнай палітыкай, кіраваў каралеўскай ці велікакняжацкай канцылярыяй.
Капа — адзінка лічэння, роўная 60.
Кашталян — памочнік ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім, камендант замка; пазней ганаровы тытул.
Кунтуш — старадаўняе верхняе адзенне з адкіднымі рукавамі.
Лазенкі — палацава-паркавы ансамбль у класіцыстычным стылі, створаны ў Варшаве ў часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Магістрат — гарадская рада; кіравала мясцовымі справамі, змяшчалася ў ратушы.
Маршалак — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы. Маршалак земскі сачыў за парадкам пры двары вялікага князя, старшынстваваў на радзе і ў сейме, прадстаўляў замежных паслоў, судзіў за парушэнні этыкету падчас аўдыенцый і пасяджэнняў сейма, размяшчаў дэпутатаў і да т. п.; маршалак дворны — намеснік маршалка земскага, ведаў прыдворнымі; маршалак павятовы — начальнік павятовага войска.
Медэляны — парода гончых сабак (ад назвы горада Мілана — Медыялана, як яго некалі называлі).
Мітра — галаўны ўбор вялікага князя, а таксама вышэйшага хрысціянскага духавенства.
Неапалітанскія сумы — спадчына каралевы Боны, якая незаконным чынам дасталася іспанскаму каралю Філіпу II, нягледзячы на намаганні кракаўскага двара.
Нунцый — паўнамоцны папскі пасол.
Па кудзелі — спадчыннасць па жаночай лініі.
Па мячы — спадчыннасць па мужчынскай лініі.
Падкаморскі суд — спецыяльны судова-адміністрацыйны орган у Вялікім Княстве Літоўскім, які займаўся спрэчкамі аб межах землеўладанняў.
Падкаморы — службовая асоба, якая разглядала зямельныя спрэчкі ў падкаморскім судзе.
Падскарбі — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая загадвала дзяржаўным скарбам; у Польшчы адпаведна — каронны.
Падчашы — ганаровы тытул у Вялікім Княстве Літоўскім.
Піяры — манахі ордэна “Айцоў набожных школ”, якія бясплатна займаліся адукацыяй моладзі.
Плябан — святар, які кіруе парафіяй.
Прымас — ганаровы тытул галоўных біскупаў.
Раблезіянства — бадзёрае і гумарыстычнае стаўленне да ўсяго на свеце, “здароўе праз смех”, паводле слоў вялікага гуманіста Ф. Рабле (1494—1553), ад імя якога і паходзіць гэтае слова.
Ратуша — будынак, дзе змяшчаецца магістрат, а таксама — асобы пад арыштам.
Смаргонская акадэмія — гумарыстычная назва ўстановы ў Смаргоні, дзе дрэсіравалі мядзведзяў.
Старо́ста — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы; кіраваў адміністрацыйнай адзінкай — паветам.
Старо́ства — маёнтак, які вялікі князь ці кароль даваў каму-небудзь у часовае карыстанне.
Стольнік — прыдворны чын у Вялікім Княстве Літоўскім, які адказваў за сервіроўку велікакняжацкага стала; пазней ганаровы тытул.
Суддзя зямянскі — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы, якая ўзначальвала павятовы шляхецкі суд.
Схізмат — раскольнік; так каталікі называюць праваслаўных, абвінавачваючы іх у падзеле хрысціянскай царквы.
Фрауцымер — прыдворныя да́мы; памяшканне, дзе змяшчаліся прыдворныя да́мы.
Францысканцы — манахі жабрацкага ордэна святога Францыска Асізскага.
Фузея — стрэльба.
Цытра — старажытны музычны інструмент, падобны на ліру.
Цэлібат — бясшлюбнасць, абавязковая для каталіцкіх святароў, а таксама для праваслаўных манахаў.
Чатырохгадовы сейм — засядаў у Варшаве з кастрычніка 1788 да мая 1792 г. Патрыятычна настроеныя дэпутаты правялі шэраг прагрэсіўных рэформ, прынялі Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
ПАКАЗАЛЬНІК ІМЁНАЎ Паглядзець
Альгерд (каля 1296—1377) — вялікі князь літоўскі з 1345 г.; сын Гедыміна, брат Кейстута.
Аляксандр (1461—1506) — вялікі князь літоўскі з 1492 г. і кароль польскі з 1501 г., сын Казіміра IV, унук Ягайлы.
Аўгуст ІІ Моцны (1670—1733) — курфюрст саксонскі з 1694 г., кароль Рэчы Паспалітай з 1697 г.
Аўгуст ІІІ (1696—1763) — курфюрст саксонскі і кароль Рэчы Паспалітай з 1733 г.; сын Аўгуста II.
Бона Сфорца д’Арагона (1494—1557) — каралева польская з 1518 г.; другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.
Будны Беняш (др. палова XVI — пач. XVII ст.) — беларускі гуманіст, папулярызатар і перакладчык антычных аўтараў, пісьменнік.
Валовічы — старажытны беларускі шляхецкі род.
Гваньіні Аляксандр (1534—1614) — польскі гісторык, родам з Вероны (Італія), удзельнік Лівонскай вайны 1558—1583 гг.
Гедымін (г. н. невядомы — 1341) — вялікі князь літоўскі з 1316 г.
Генрых Валуа (1551—1589) — кароль Рэчы Паспалітай з 1573 па 1574 г.; уцёк у Францыю, дзе стаў каралём.
Дзімітрый Іванавіч Данскі (1350—1389) — князь маскоўскі з 1359 г. і вялікі князь уладзімірскі з 1362 г.
Длугаш Ян (1415—1480) — польскі гісторык і дыпламат.
Жыгімонт Кейстутавіч (г. н. невядомы — 1440) — вялікі князь літоўскі з 1432 г.; малодшы брат Вітаўта.
Жыгімонт I Стары (1467—1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі з 1506 г.; сын Казіміра IV, унук Ягайлы.
Жыгімонт II Аўгуст (1520—1572) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі з 1548 г., каранаваны ў 1530 г.; сын Жыгімонта I Старога і Боны Сфорцы.
Жыгімонт III Ваза (1566—1632) — кароль Рэчы Паспалітай з 1587 г.; сын шведскага караля Яна Вазы і Кацярыны з Ягайлавічаў; бацька Уладзіслава IV.
Замойскі Ян (1542—1605) — дзяржаўны дзеяч, вялікі каронны канцлер з 1578 г.; гетман вялікі каронны з 1581 г.. галоўны дарадца Стэфана Баторыя.
Іван III Васільевіч (1440—1505) — вялікі князь маскоўскі і ўсея Русі з 1462 г.
Іван IV Васільевіч Жахлівы (1530—1584) — вялікі князь усея Русі з 1533 г., першы рускі цар з 1547 г.
Казімір Ягайлавіч (1427—1492) — вялікі князь літоўскі з 1440 г., кароль польскі з 1447 г., малодшы сын Ягайлы.
Касцюшка Тадэвуш (1746—1817) — генерал, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай у 1792 г. і паўстання 1793—1794 гг.
Кацярына II (1729—1796) — расійская імператрыца з 1762 г.
Кейстут (г. н. невядомы — 1382) — князь Вялікага Княства Літоўскага, сын Гедыміна.
Кромер Марцін (1512-1589) — біскуп вармінскі з 1579 г., гісторык і пісьменнік; з 1545 г. быў сакратаром у Жыгімонта Аўгуста.
Міхал Карыбут-Вішнявецкі (1640—1673) — кароль Рэчы Паспалітай з 1669 г.; сын Ярэмы Вішнявецкага, князя, ваяводы рускага, што змагаўся супраць Б. Хмяльніцкага.
Міндоўг (каля 1200—1263) — першы вялікі князь літоўскі з сярэдзіны 30-х гадоў XIII ст.
Нарушэвіч Адам (1733—1796) — біскуп смаленскі і луцкі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык і паэт.
Нерон (37—68) — рымскі імператар з 54 г.
Панятоўскі Міхал Ежы (1736—1794) — князь, біскуп плоцкі з 1773 г., прымас польскі з 1784 г., брат караля Станіслава Аўгуста.
Пётр I Аляксеевіч (1672—1725)—расійскі цар з 1682 г.. імператар з 1721 г.
Радзівіл Барбара (1523—1551) — польская каралева і другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.
Радзівіл Караль Станіслаў, “Пане Каханку” (1734—1790) — князь, ваявода віленскі ў 1762-1764 гг. і з 1768 г.
Радзівіл Мікалай “Руды” (1512-1584) — князь, вялікі гетман літоўскі ў 1553—1566 гг. і з 1576 г., ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі з 1566 г., брат Барбары Радзівіл.
Радзівіл Мікалай “Чорны” (1515—1565) — князь, маршалак земскі з 1544 г., канцлер вялікі літоўскі з 1550 г., ваявода віленскі з 1551 г., дваюрадны брат Барбары Радзівіл; творца магутнасці клана Радзівілаў.
Рэпнін Мікалай Васілевіч (1734—1801) — князь, расійскі пасол у Варшаве ў 1763—1769 гг., генерал-губернатар Літвы ў 1795—1797 гг.
Сапега Леў (1557—1633) — канцлер вялікі літоўскі ў 1589—1623 гг., ваявода віленскі з 1621 г., гетман вялікі літоўскі з 1625 г., творца магутнасці клана Сапегаў, другога пасля Радзівілаў.
Свідрыгайла Леў Баляслаў (каля 1370—1452) — вялікі князь літоўскі ў 1430—1432 гг., пасля 1440 г. княжыў на Валыні, сын Альгерда, малодшы брат Ягайлы.
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) — кароль Рэчы Паспалітай ў 1764—1795 гг.
Станіслаў Ляшчынскі (1677—1766) — кароль Рэчы Паспалітай ў 1704—1709 гг. і ў 1733—1734 гг., пасля абдыкацыі з 1736 князь латарынгскі.
Стрыйкоўскі Мацей (1547 — пасля 1586) — польскі гісторык і паэт.
Стэфан Баторы (1533—1586) — трансільванскі князь з 1571 г., кароль Рэчы Паспалітай з 1576 г.
Уладзіслаў III Варненскі (1425—1444) — кароль польскі з 1434 г., кароль венгерскі з 1440 г., сын Ягайлы; загінуў у бітве з туркамі пад Варнай.
Уладзіслаў IV Ваза (1595—1648) — кароль Рэчы Паспалітай з 1632 г., сын Жыгімонта III Вазы, старшы брат Яна Казіміра; у 1610 г. быў запрошаны маскоўскімі баярамі на рускі трон, але царом не стаў.
Хадкевічы — магнацкі род на Беларусі.
Чартарыйскі Адам Казімір (1734—1823) — князь, староста генеральны падольскіх зямель з 1758 г., дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і публіцыст.
Ягайла (каля 1350—1434) — вялікі князь літоўскі ў 1377-1392 гг., кароль польскі з 1386 г.
Ядвіга Анжу (1371—1399) — польская каралева з 1383 г., жонка Ягайлы з 1386 г.
Язерскі Францішак Салезы (1740—1791) — ксёндз, публіцыст і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Ян I Альбрэхт (1459—1501) — кароль польскі з 1492 г., сын Казіміра Ягайлавіча, старшы брат Аляксандра, вялікага князя літоўскага.
Ян II Казімір Ваза (1609—1672) — кароль Рэчы Паспалітай з 1648 па 1668 г., сын Жыгімонта III Вазы, брат Уладзіслава IV; пасля абдыкацыі ў 1668 г. выехаў у Францыю.
Ян III Сабескі (1629—1696) — вялікі маршалак каронны з 1665 г., гетман вялікі каронны з 1668 г., кароль Рэчы Паспалітай з 1674 г.; таленавіты военачальнік, пераможца турак пад Хацімам у 1673 г. і Венай — у 1683 г.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Амаль гатова...
Пачакайце, калі ласка. Загрузка...