Словы ў голым полі
3.60 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 240 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Беларуская літаратура 1990-х у снах, успамінах і фотаздымках. — Мінск, Логвінаў, 2011. — 224 с. — (Галерэя “Б”).
ISBN 978-985-6991-26-7
“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, — кажа Ян Максімюк. — Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Блог аўтара на радыё “Свабода”
ЗЬМЕСТ
Ігар Бабкоў. Ян Максімюк, сьведка эпохі
1. Насустрач бацьку
2. Словы ў голым полі
3. Прыручэньне дэманаў
4. Настальгія па савецкай гарчыцы
5. У заблукалішчах тэксту
6. Чэскі нататнік
7. Першы адраджэнскі
8. З бліжэйшых пластоў забыцьця
9. Блог Радыё Свабода
10. Чаму Беларусь не Славенія
11. Згадваючы Марылю
12. New York, New York…
Бібліяграфічныя даведкі
*****
Дванаццацімесячны побыт у войску — якое ў той час заўзята выконвала ролю выхавальніка патрыятычна-сацыялістычнага духу і было своеасаблівым antidotum супроць падпольнай “Салідарнасьці” — падрыхтаваў мой мозг і душу да ўспрыняцьця Джойса так, як, мабыць, побыт у тыбецкім кляштары рыхтуе маладога мніха да ўспрыняцьця навукі Буды і дасягненьня нірваны. Сутрамі былі палітычныя заняткі, а мантрамі выбраныя месцы з чатырох статутаў узброеных сілаў. Пасьля войска я адчуў сябе агромністай парожняй судзінай, якая ў змозе ўмясьціць што заўгодна — трапічны лівень, лад admirativus у альбанскай мове, наступнае беларускае адраджэньне, клясыфікацыю мінэралаў, вялікалітоўска-расейскі слоўнік Я. Станкевіча, шэсьць пунктаў ірляндзка-беларускага падабенства, паэзію Джона Шэйда, таўканіцу з кіслым малаком, мэлянхолію яцьвягаў ва ўрочышчах левабярэжнага Панароўя, ect, ect.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.