Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Нарысы гісторыі клінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі

There is no image yet
1.93 руб.
Вага: 600 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарГісторыяПлавінскі Мікалай

Апісаньне

Мінск: Логвінаў, 2009. — 158 с. : іл. Цвёрдая вокладка. ISBN 978-985-6901-32-7 Праца прысвечана вывучэнню клінковай зброі X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі. На падставае археалагічных дадзеных, пісьмовых і іканаграфічных крыніц у кнізе выяўляюцца асноўныя напрамкі развіцця асобных відаў клінковай зброі і іх суадносіны ў комлексе ўзбраення рэгіёна. Звесткі аб клінковай зброі насельніцтва беларусі параўноўваюцца з аналагічнай інфармацыяй аб суседніх рэгіёнах, што дазваляе вызначыць месца Беларусі на ваенна-тэхнічнай мапе Еўропы X-XIII стст. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі. Кніга разлічана на археолагаў, гісторыкаў, музейных супрацоўнікаў і ўсіх хто цікавіцца гісторыяй і матэрыя’альнай культурай сярэдневечнай Беларусі. ЗМЕСТ Прадмова Уводзіны Мячы Наканечнікі похваў мячоў Шаблі Іншыя віды клінковай зброі Заключэнне Літаратура Спіс скарачэнняў Каталрг знаходак Ілюстрацыі Summary List of illustrations ПРАДМОВА Кніга, якую шаноўны чытач трымае ў руках, фактычна з’яўляецца перапрацаванай версіяй манаграфіі “Клінковая зброя X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі”, якая была выдадзена ў 2006 г. Адразу ж можна ўзнікнуць пытанне: няўжо за тры гады магла з’явіцца настолькі пільная патрэба, каб рабіць новае выданне той жа навуковай працы, хай сабе і пад іншай назвай? Адказаць на яго можна наступным чынам: патрэба ў перавыданні ўзнікла сапраўды вельмі хутка, і падстаў для гэтага было адразу некалькі. Першай з іх стала тое, што выдадзеная ў 2006 г. накладам у 200 асобнікаў стала бібліяграфічнай рэдкасцю ўсяго за некалькі месяцаў. Яна выклікала вялікую цікавасць не толькі ў асяродку прафесійных археолагаў, гісторыкаў і музейных работнікаў, але і ў шырокіх колах аматараў ваеннай гісторыі і гістарычнай рэканструкцыі. Па-другое, выданне адмысловай кнігі, прысвечанай сярэдневечнай клінковай зброі з тэрыторыі Беларусі, справакавала павышэнне цікавасці да гэтай тэматыкі сярод археолагаў, музейных супрацоўнікаў і прыватных калекцыянераў, што дазволіла выявіць цэлы шэраг новых знаходак і адпаведна, значна пашырыць базу крыніц для даследвання. Таму ў сапраўдным выданні змянілася не толькі назва працы, але і яе змест, і, у пэўнай ступені, атрыманыя вынікі.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.