Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст.

1.69 BYN
Вага: 330 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
У манаграфіі ўпершыню ў беларускай этнаграфіі на падставе матэрыялаў шматгадовых экспедыцыйных даследаванняў, дакументальных і літаратурных крыніц аналізуецца працэс эвалюцыі традыцый сямейнага выхавання беларусаў з эпохі капіталізму да нашых дзён ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай грамадства, тыпам, структурай і сацыяльным статусам сям’і і г. д. Мінск : Беларуская навука, 2009. — 311 с. ISBN 978-985-08-1032-8 У манаграфіі ўпершыню ў беларускай этнаграфіі на падставе матэрыялаў шматгадовых экспедыцыйных даследаванняў, дакументальных і літаратурных крыніц аналізуецца працэс эвалюцыі традыцый сямейнага выхавання беларусаў з эпохі капіталізму да нашых дзён ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай грамадства, тыпам, структурай і сацыяльным статусам сям’і і г. д. Паказана роля сям’і як найважнейшага інстытута выхавання і сацыялізацыі ў традыцыйным і сучасным грамадстве, а таксама выхаваўчых традыцый шляхты, сялян, гараджан. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца этнічнымі традыцыямі выхавання. ЗМЕСТ Уводзіны Глава 1. Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы даследавання традыцыйнага выхавання беларусаў 1.1. Тэарэтыка-метадалагічныя канцэпцыі і падыходы 1.2. Гістарыяграфія і крыніцы Глава 2. Полаўзроставыя ступені дзяцінства і абрады пераходу 2.1. Полаўзроставыя ступені дзяцінства 2.2. Сімвалічныя межы ўзроставай перыядызацыі і абрады пераходу Глава 3. Сям’я беларусаў як інстытут выхавання 3.1. Дынаміка структуры сям’і і традыцыі дзетнасці 3.2. Умовы жыцця дзяцей і асаблівасці іх побыту 3.3. Роднасныя адносіны і іх роля ў працэсах выхавання і сацыялізацыі дзяцей Глава 4. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання дзяцей у беларусаў 4.1. Эвалюцыя асноўных форм, метадаў і сродкаў выхавання ў сям’і 4.2. Дзіцячыя гульні і забавы ў народнай традыцыі 4.3. Эвалюцыя працоўнай дзейнасці 4.4. Традыцыі дашлюбных зносін і падрыхтоўкі да шлюбаў Заключэнне Літаратура
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам.
У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныя асаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.