Пчала пачала паломнічаць
Purchase
Апісаньне
Вершаказы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 132 с.
ISBN 978-985-6901-38-9
Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры. Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у карціну, а гук пераводзіцца ў гукасэнс.
Пра аўтара ў Вікіпедыі.
Біяграфія і бібліяграфія аўтара на на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Анкета Свабоды Алеся Разанава.
ДОЖДЖ
Дождж даўгажданы, доўгажаданы. Ён
"доіцца" з неба і дагаджае атожылкам ру
-ні, дрэвам, усёй зямлі — ён іхні заўсёдны
добраахвотны даўжнік.
Дождж прыходзіць як боскі адказ на стара-
славянскую — старасялянскую – малітву:
"Хлеб наш насущный даждь нам днесь".
Дождж добры, дождж дужы, калі ён уме-
ру, у дозу, у "досыць" і калі ў пару — у сяў-
бу, а не ў жніво і ў дажынкі.
Дождж падарожнічае ўдоўжкі і ўшыркі, без
сцежак і без дарог, і там, дзе ён пабывае,
жыццё адраджаецца нават з прысаку, на-
ват з жуды.
Алесь Разанаў