Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Хто расце ў парку
19.00 BYN
Памер: 215x290 мм
Вага: 490 г

Purchase

Няма на складзе
Літаратура для дзяцейПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Кнігі дзеткамКраязнаўстваПрыродазнаўстваПадсэрыя "Каляровы Ровар"Міхаліцына КацярынаКнігазбор для дзяцей і падлеткаў

Апісаньне

Мастак Аксана Була; пераклад з украінскай Наталлі Зенькі. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – 44 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 28).

ISBN 978-985-7207-66-4

Пераклад зроблены паводле выдання:
КАТЕРИНА МІХАЛІЦИНА “Хто росте в саду”
Художнє оформлення ОКСАНИ БУЛИ
Видавництво Старого Лева, Львів, 2016

Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.

Маленькі парастак, які вырас у парку, азіраецца вакол, уважліва прыглядаецца да сваіх суседзяў – бярозы, дуба, рабіны, клёну, ясеню, таполі, каштана, таполі, вярбы – і шукае, чый жа ён. Таму што быць нічыйным – сумна. Таму што шчасце – “гэта знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага на цябе”.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

У вялікім горадзе быў маленькі парк з азярцом. У парку раслі адзінаццаць вялікіх дрэваў і адзін маленькі парастак. У яго была тонкая сцяблінка і два лісткі. Яму падабалася, калі надвячоркам ішоў цёплы дождж, і не падабалася халодная раса зранку.

У парку гулялі вялікія і маленькія людзі. Дарожкамі цёпкалі галубы і вароны. У траве поўзалі мурашкі, багоўкі і пырхалі мятлікі. Яны былі падобныя адны да адных. Маленькія людзі – да вялікіх, мурашы – да мурашоў, багоўкі – да баговак, а мятлікі…

Ну, мятлікі былі розныя, але ў іх ва ўсіх было па чатыры крылцы, па два вусікі і па шэсць лапак.
«Цікава, а хто з мяне вырасце? Да каго я падобны?» – падумаў парастак і ўзяўся разглядаць дрэвы навокал…

(канец фрагменту)























АД ПЕРАКЛАДЧЫЦЫ


“Хто расце ў парку” — улюбёная кніга маёй малодшай дачкі Аршулі. Я ніяк не чакала, набываючы цэлы стос дзіцячых выданняў у Львове, што адна з гэтых кніг будзе гучаць у нас дома амаль штовечар, ды яшчэ на працягу цэлага года. Кожны вечар пачынаўся з пошукаў “кнігі пра парастак”, і старэйшыя дзеці ўжо на памяць цытавалі ўрыўкі. Аршульцы было тады тры гады, на свае чатыры яна атрымала ў падарунак з Львова кнігу “Хто расце ў садзе”, і ў нас з’явіўся новы хіт вечаровых чытанняў. Шчыра кажучы, я ніколі б не змагла столькі разоў чытаць адно і тое ж, калі б не падзяляла захапленне дачкі. І мне захацелася, каб з гэтымі цудоўнымі гісторыямі пазнаёміліся і іншыя дзеці ў Беларусі.

Я прысвячаю пераклад сваім дзецям — Завейцы, Усцінцы, Ціту і Аршусі, якая і натхніла мяне на гэтую працу.

І яшчэ — дзякуй усім, хто падтрымаў праект на краўдфандынгавай платформе Ulej.


ПАГЛЯДЗЕЦЬ СТАРОНКІ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Бранцэвіч Эдзіта
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
Буш Зак
Першае дзіцячае «тата», першыя няўпэўненыя крокі... Што можна цалкам выразіць радасць і захапленне бацькоў, якія назіраюць узрастанне новага чалавека? Цудоўныя ілюстрацыі і рэфрэн: «Ты быў дадзены мне, цябе моцна люблю» – дапамагаюць кнізе перадаць пяшчэту, што звязвае бацьку і дзіця – назаўжды.
Масла Алена
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.