Групавы партрэт з Бабай Броняй
Description
Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча. — Мінск: Логвінаў, 2007. — 186 с. ISBN 978-985-6800-61-3 Зборнік твораў фіналістаў конкурсу маладых літаратараў, праведзенага ў 2005 годзе РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтар”. У зборнік увайшлі творы наступных аўтараў: Алеся Башарымава Алесь Сушчэўскі Аліса Бізяева Алена Пятровіч Алена Рыбік Антаніна Курдзя Антон Францішак Брыль Баба Броня Вікторыя Герасімчук Марыя Мартысевіч Павал Сьвярдлоў Павел Антипов Соф’я Марозава Сяргей Прылуцкі Сяргей Трафілаў Тацяна Нядбай Тацяна Пузенка Ціхан Чарнякевіч Яўген Пыльчанка Яўгенія Манцэвіч
Products You May Like
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.
Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.