Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Казько Віктар

Казько Віктар
Казько Віктар
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.
Казько Віктар
У кнігу увайшлі апавяданні, што ствараліся цягам многіх гадоў. Яны — пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, “сірот-бязбацькавічаў”, сталенне якіх прыпала на няпросты пасляваенны час. Як адзначае аўтар у прадмове, “гэтая кніга пісалася ўсё маё жыццё: як жылося, так пісалася, і наадварот. Стыхійна... Гэтыя апавяданні і прапаноўваю чытачу – упершыню пад адной вокладкай на матчынай мове, цалкам сам з вулічных і вясковых, як і асірочанае ліхалеццем вайны і міру… маё вулічнае пакаленне”.
out of stock
Казько Віктар
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман “Бунт незапатрабаванага праху”. У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з найважнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
out of stock
Казько Віктар
У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.
out of stock
Казько Віктар
Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і разваг. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2015 .  Наклад кнігі цалкам прададзены .