Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"

Родэвальд Штэфан
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы.У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароўшматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трыванняў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Туронак Юры
Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка.
Мруз Мацей
У кнізе ўпершыню ўсебакова дасьледуюцца складаныя нацыянальна-рэлігійныя праблемы ўсходняга памежжа адроджанай польскай дзяржавы — абшару сутыкненьня і ўзаемапранікненьня розных культураў, веравызнаньняў і нацыянальных традыцыяў, на якім яшчэ захоўвалася памяць пра супольнае жыцьцё народаў даўняй Рэчы Паспалітай.
Надсан Аляксандар
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў.
Бон Томас М.
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
out of stock
Надсан Аляксандар
Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі.
out of stock
Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках БГА. Напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яны адлюстроўваюць важны досвед развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст.
out of stock
Радзік Рышард
Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
out of stock
Рахуба Анджэй
У кнізе вядомага польскага гісторыка даследуецца будова і функцыянаванне інстытутаў парламентарызму Вялікага Княства Літоўскага, паказваецца іх спецыфіка і адасобленасць ад каронных мадэляў, а таксама спробы ліцвінаў утрымаць раўнавагу з польскай Каронай.
out of stock
Сагановіч Генадзь
Кніга прысвечаная бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе “пасмяротнаму жыццю” ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.
out of stock
Сямёнаў Дзмітры
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава — унікальны дакумент, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды ўцякацтва ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоўных ды перамешчаных асобаў.
out of stock
Косман Марцэлі
Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходу ў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі.
out of stock
Снайдэр Тымаці
Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на “крывавых землях” — у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 да 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спецыяльнай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.
out of stock
Валіцкі Анджэй
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
out of stock
Снайдэр Тымаці
У гэтай наватарскай кнізе Т. Снайдэр прасочвае шляхі фармавання польскай, украінскай, літоўскай і беларускай нацый ад стварэння Рэчы Паспалітай абодвух народаў да 1999 г. Аўтар даводзіць, што трыумфы мадэрнага этнічнага нацыяналізму ў гэтай частцы Усходняй Еўропы — з’ява досыць новая.
out of stock
К’яры Бэрнгард
Узнаўляючы рэальную гісторыю Другой сусьветнай вайны ў Беларусі, аўтар дасьледуе штодзённае жыцьцё людзей пад акупацыяй, дзейнасьць акупацыйнай адміністрацыі і праблему калябарацыі. Кніга асабліва каштоўная дзякуючы выкарыстанай аўтарам адмысловай мэтадалёгіі дасьледаваньня акупаванага грамадзтва і ўвядзеньню ў зварот новых архіўных матар’ялаў.
out of stock
Бардах Юліуш
У кнігу выбраных прац вядомага польскага вучонага ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і праблемах нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Выданне змяшчае найпаўнейшую бібліяграфію навуковых публікацый гісторыка.