Кнігазбор (выдавецтва)

У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза.
Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…
У вершах зборніка аматары паэзіі знойдуць цэлы лірычны свет, своеасаблівы, крыху змрачнаваты, але надзвычай светлы, набрынялы верай у адвечнасць разумнага і добрага. Багатая вобразнасць, метафарычнасць, сімвалізм — адметныя рысы твораў Сяргея Украінкі.
Что будет, если пенсионерка в один день начнёт просвечивать? А если в многоэтажке на окраине Минска проснётся Том Йорк? Эти и другие истории — в дебютном сборнике Евгения Казарцева “F43”.
sale
Жыццё Хайка — гэта «хулс». Калі яго лепшага сябра моцна збілі і ён захацеў выйсці з групоўкі, Хайка лічыць гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга.
На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча.
Digest of the literary and art magazine “Dziejasłoŭ”.
Літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў” выпусціў дайджэст тэкстаў са сваіх апошніх нумароў у перакладзе на англійскую мову. Паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, кніжныя навінкі – тут прадстаўлены ўсе жанры, якія ёсць у часопісе.
“Абдымкі” — гэта своеасаблівае шасьцікніжжа, утворанае паэтычнымі разьдзеламі, кожны зь якіх мае сваю скразную тэму, сваю стылістыку і сваю назву.
Гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўсё падрабязна і эмацыйна распавядае аўтарка.
Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні — пад сапраўдным імем аўтара — друкуюцца ўпершыню.
Гэта дэбютная кніга аўтаркі, тэксты якой пісаліся цягам дваццаці гадоў. Апавяданні вытрыманыя ў традыцыйна-класічным стылі і строга адпаведныя яму па сваёй літаратурнай форме. Узаемаадносіны паміж людзьмі ў постсавецкім грамадстве, іх думкі, пачуцці і ўчынкі, якія фармуюць філасофію жыцця беларускага этнасу – галоўная ідэйная скіраванасць твораў пісьменніцы. Артыкулы і эсэ, што складаюць другую частку выдання, распавядаюць пра жыццё вядомых людзей нацыянальнай і сусветнай літаратур (А. Васілевіч, А. Асташонак, С. Унсет), а таксама пра мастацкую творчасць, цесна звязаную з навакольным светам і жывой прыродай.
“Атава” — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла ў той жа год на пакошы. Ёсць нешта неўтаймоўна жыццёвае ў гэтым сімвале. I наогул, творы Юрася Шамецькі шматасацыятыўна пашыраюць прастору беларускай паэзіі…
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай літаратуры на беларуска-польскім памежжы. Аналізуюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, а таксама іншых пісьменнікаў і даследчыкаў прыгожага пісьменства.
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі.
Упершыню пад адной вокладкай змешчаныя творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў “міжваенны” перыяд — з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі.
Дебютная книга стихов молодого витебского автора. Произведения, включённые в сборник, — это лирические зарисовки на те темы, которые волнуют современную молодёжь: смысл жизни, любовь, осознание себя в этом мире, уникальность каждой личности и др. Стихи А. Пищика пронизаны чувством причастности к традициям мировой культуры. Однако в этих произведениях нет проповедничества и назидательности. Каждое произведение — напряжённая работа мысли и чувства, а выводы и мораль автор отдаёт в руки читателей.