Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Authors

Кнігі дзеткам

Удавічэнка Галіна
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу…
Татарнікава Святлана
Займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, адкуль з’яўляецца на нашых сталах смачны сыр розных гатункаў.
Арлоў Уладзімер, Татарнікаў Павел
Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
Другі нумар часопіса для дзяцей 6+.
Тэма гэтага нумару – дроны. У нумары: дзівосны комікс “Атака дронаў”, захапляльная настолка “Гонка дронаў”, круты постар з Марай, незвычайны хімічны дослед “Каштоўны мінерал сваімі рукамі”, дэтэктыўнае апавяданне “Выкраданне скарбу князёў Манцівілаў” і іншыя цікавосткі.
Каралёва Марыя
Вядомыя помнікі архітэктуры з усёй Беларусі ў бачанні цудоўнай мастачкі Марыі Каралёвай, ужо вядомай вам па календары „Менск: горад і Сонца“, змешчаныя пад адной вокладкай — цудоўны спосаб „прабегчыся“ па славутасцях роднага краю, а заадно зняць стрэс, размалёўваючы замкі, палацы і храмы. Пасуе як для дзяцей, так і для дарослых — трэба проста троху вольнага часу, фарбы, алоўкі ці фламастары і каліўца натхнення.
Роўлінг Дж. К.
Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Гэта першае выданне знакамітага твору па-беларуску.
Баркун Любоў
Спазнаваўчая кніга для дзетак пра важныя даты і гістарычныя перыяды нашай краіны. Змяшчае развівальныя заданні, якія дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю і яго славутымі гістарычнымі асобамі.
Татарнікава Святлана
Вясёлая і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як на нашых сталах зʼяўляецца смачнае пячэнне.
sale
Васючэнка Пятро
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.
Мозэр Эрвін
Слаўныя каты, адважныя мядзведзі, разумныя мышкі і многія іншыя героі-жывёлы перажываюць марскія прыгоды, знаходзяць вялікія скарбы, вандруюць па небяспечных гарах, заводзяць самых неверагодных сяброў і спрытна ашукваюць нашмат за сябе мацнейшых.
sale
Вісландэр Юя, Гефенблад Лота
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
Гапееў Валеры
Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
Вясёлы і цікавы калядны сшытак Мамы Му і Крумкача. Унутры заданні, загадкі, размалёўкі, налепкі і яшчэ шмат інышых цікавых забавак.
sale
Грушэцкі Алег, Козел Віктар
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.
Ясмінска Надзея
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
Рырых Катажына
Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?
sale
Холе Стыян
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.