Ляўрэаты літаратурных прэміяў
sale
Жыццё Хайка — гэта «хулс». Калі яго лепшага сябра моцна збілі і ён захацеў выйсці з групоўкі, Хайка лічыць гэта здрадай. Бо наперадзе іх чакае новая гульня — паўфінальны матч за кубак Германіі — і новая бойка з заклятымі супернікамі з Браўншвайга.
Упершыню ў гісторыі беларускай этнаграфіі Міхась Раманюк апісаў усе формы і функцыі крыжоў і надмагільляў, а таксама месцы іх усталяваньня. Значнае месца ў манаграфіі адведзена пахавальна-памінальнаму абраду ў сыстэме народнай беларускай культуры. Гэта манаграфія – адзінае выданьне, якое дазваляе чытачу так глыбока і ўсебакова пазнаёміцца з унікальным складнікам традыцыйнай культуры беларусаў.
sale
Альбом “Беларускія народныя строі” прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў — нацыянальнаму адзеньню. Шматгадовыя экспэдыцыі, навуковыя дасьледаваньні і аналіз, праведзеныя прафэсарам у 1960—90-я гады 20 стагодзьдзя, далі плён. На іх падставе ён упершыню ў гісторыі Беларусі ажыцьцявіў сыстэматызацыю і рэгіянаваньне беларускага народнага адзеньня.
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.
У гэтай маленькай паводле фармату і ёмістай паводле зместу кнізе можна пабачыць ці не ўсё самае цікавае, што ёсць у Беларусі: замкі, бажніцы, разлогі палёў і люстры азёр, творы народнага мастацтва, вялікія гарады і ўтульныя мястэчкі, прыгожыя краявіды і людзей Беларусі. Невялікі фармат выдання робіць яго цудоўным і зручным сувенірам.
Кнігу рэпарцёра, празаіка, перакладчыка Войцеха Пэсткі, якая была адзначана агульнапольскай літаратурнай прэміяй імя Баляслава Пруса, Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Рыгора Скаварады (Украіна), Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Мікалая Гогаля (Украіна). У зборніку выкладзены нявыдуманыя гісторыі людзей, якія наўрад ці маглі стаць вядомымі ў эпоху СССР. Але час пакрысе здымае заслону таямнічасці і сакрэтнасці.
sale
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.
Гэтая кніга — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце; там усё жывое, і ўсё — адно ў адным” (У. Някляеў). Асобны раздзел склалі пераклады з польскай, украінскай і літоўскай паэзіі.
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, – спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі. Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
sale
Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай...
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
sale
Кніга "Смак беларускай кухні" ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных станаў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваныя па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях.