Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Пад вольным небам

Пад вольным небам
8.00 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 495 g

Purchase


Выдавец Колас ЗміцерПеракладыPoetryЛяўрэаты літаратурных прэміяўТранстромер ТумасПераклады Лявона БаршчэўскагаПераклады Андрэя Хадановіча

Description

Выбраныя вершы / Пераклад з шведзкай. — Мінск: выдавец Зміцер Колас, 2017. — 204 с., іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7164-56-1

Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку. Пры гэтым ён дасканала бачыў традыцыі, якімі наўпрост прасякнутая сучаснасць.

Над перакладамі працаваў квартэт: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Укладальнікам выступіў Лявон Баршчэўскі, аўтарам прадмовы-эсэ — Уладзімір Арлоў, аўтарам паслямовы — шведскі даследчык, літаратурны крытык Ніклас Шолер, кансультантам — шведскі дыпламат і літаратар Стэфан Эрыксан.


Пераклад зроблены паводле выданняў:
Tomas Tranströmer. Dikter. Stockholm: Albert Bonniers Förlag (MånPocket), 1997.
Tomas Tranströmer. Dikter och prosa 1954–2004. Stockholm: Albert Bonniers Förlag, 2011.


ПРАДМОВА Паглядзець

КЕЛІХ ЧЫРВОНАГА З НОБЕЛЕЎСКІМ ЛАЎРЭАТАМ (прадмова-эсэ) Паглядзець

ЗМЕСТ Паглядзець

Фрагмент з кнігі Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Цвірка Кастусь
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады…
Блэйк Ўільям
Ўільям Блэйк (1757–1827) – англійскі паэт, мастак, мысляр і візіянер. Практычна невядомы як паэт пры жыц­ці, сёння лічыцца за ключавую фігуру ў гісторыі паэзіі і вы­яў­лен­чага мастацтва эпохі рамантызму.
Варонік Святлана
У паэтычным зборніку Святланы Варонік — асэнсаванне навакольнага свету, прыроды, чалавека ў кантэксце зямнога быцця і Космасу. Гэта шлях чуйнай душы праз спазнанне болю, расчараванняў — да светласці і гармоніі. Пачуццё і думка выяўляюцца ў лаканічных формах, якія даюць чытачу прастору для роздуму, для расчытвання падтэксту і пранікнення ў таямніцы паэтычнага слова.