Янушкевіч (выдавецтва)

sale
У кнізе разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Апісваецца роля артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртаецца ўвага на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвацца лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст.
sale
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцяў Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.
У шостай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаны ў 2019–2021 гадах. Акрамя таго, зборнік змяшчае пераклады з англійскай мовы і санскрыту.
"Апошняе жаданне" — першая кніга з цыкла "Вядзьмар" славутага польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, якая складаецца з сямі навел. Вы пазнаёміцеся з майстрам мяча Геральтам з Рывіі, які вядзе бесперапынную вайну з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі. У гэтым наканаванне ведзьмара — ахоўваць спакой чароўных краін ад злых сіл. Вы апыняцеся ў свеце, населеным эльфамі і гномамі, ваўкалакамі і цмокамі, і, зразумела, звычайнымі людзьмі — з усімі іх жарсцямі, заганамі і цнотамі.
Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце. Гэта трэцяя кніга сагі.
sale
У кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 году за раман “Завяршыць гештальт”, увайшлі апавяданні, напісаныя ў 2011–2017 гг., а таксама аповесць “Чалавек з футаралам.
sale
Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі.
Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Наваль Саадаві як псіхіятарка сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзілася распавесці гісторыю свайго жыцця. Кніга ўяўляе сабой падрабязную споведзь Фірдоўс, якая паўстала адзіна магчымым для сябе спосабам супраць жорсткага патрыярхальнага грамадства.
“Запрашэнне” — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.
sale
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
sale
Першая кніга са шматтомнага цыкла фэнтэзійных аповесцяў Анджэя Мялешкі “Магічнае дрэва” расказвае пра дзяцей, якія знайшлі крэсла, што выконвае жаданні. Як добрыя, так і не вельмі… Цыкл кніг “Магічнае дрэва” паўстаў на аснове аднайменнага дзіцячага тэлесэрыяла, які выходзіў у 2003–2006 гг., а ў 2007 атрымаў прэстыжную ўзнагароду “Emmy”.
Обе повести чукотского писателя погружают в фантастическую историю, в которой военный поход армии Московии в Чукотку в XVII веке обернулся ее полным разгромом и присоединением русских земель к Чукотке. На этом фоне разворачивается романтическая история отношений чукотской журналистки и белорусского этнографа.
Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі і складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў – мы губім тое, што любім.
"Песні для мёртвых і ўваскрэслых" – гэта лірычны міф пра тое, як гісторыя гвалту жыве ў асобным чалавеку. Паэтка спявае свае Lieder у цемры рымскіх касцёлаў, у святле памяці, уяўлення, гісторыі і музыкі.
У навуковым зборніку змешчаныя матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”, якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.