Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Выбраная лірыка

More images

Click to enlarge
12.00 BYN
Size: 110x150 mm
Weight: 130 g

Purchase


ПеракладыPoetryВыдавец Цымбераў РаманПераклады Лявона БаршчэўскагаСэрыя "Паэты планеты"Мідзьені

Description

Творы / Мідзьені ; пераклад з албанскай Лявона Баршчэўскага. -Мінск: Выдавец Раман Цымбераў, 2025. — 92 с. – (Паэты планеты).
Мідзьені / Migjeni
ISBN 978-985-7334-70-4

Мідзье́ні (сапраўднае Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу нашага Максіма Багдановіча. У зборнік уключаныя ўсе без вынятку яго паэтычныя творы, а таксама выбраныя лірычныя мініяцюры.

ЗМЕСТ Разгарнуць

ВЕРШ З КНІГІ

Цяжар лёсу
(Pesha e fatit)

Нас душыць лёс і робіць быццам чарвякамі,
двухногімі істотамі, якім вядомы Бог,
каб з сокала зрабіўся раптам галубок
і ўсё заблыталася ў нас перад вачамі.

(Ты, сокал, не спяшайся ў галубка́ ператварыцца.
Навошта? Ў замагільным бо жыцці
у ра́і на цябе так камарэча наляціць,
што ты сканаеш. То навошта галубком рабіцца?)

Нібы Дамоклаў меч, вісіць над намі лёс штодня.
Чаму? Ці ж на зямлі тут наша марнае быццё?
За пекла моцна горшым робіцца жыццё:
палёгкі свету не далі ні праўда, ні хлусня.

Хлусня і праўда? То як дыямент каштоўны,
якім магчыма аплаціць куплянне свету,
ды ты не думай надта памяняць свет гэты:
яму кульгаць, сляпым быць хочацца ўсё роўна...

Кульгаць то леваю, то праваю нагою,
нібы няўмелы ды нязграбны акрабат,
што паламаў нагу, ступіўшы ледзьве на канат,
і замірыцца мусіць з доляй горкаю такою.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Бараташвілі Нікалоз
Нікалоз Бараташвілі (1817–1845) – вялікі паэт-рамантык, чалавек складанага лёсу. Цяпер яго лічаць класікам грузінскай літаратуры, аднак пры жыцці не было надрукавана ніводнага яго паэтычнага радка. Некалькі вершаў пабачылі свет праз сем гадоў пасля паэтавай смерці, а па выданні зборніка ў 1876 годзе Бараташвілі стаўся найпапулярнейшым паэтам у Грузіі, ці не другім следам за Шата Руставэлі.
Бараноўскі Міхал
Гэта трэці паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.3”, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Полымя”, “ЛіМ”.
Аксак Валянціна
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.