Кава ў арліным гняздзе
Description
Кава ў арліным гняздзе : кніга паэзіі / Валянціна Аксак — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 100 с.: іл.
ISBN 978-985-7227-14-3.
Кніга цалкам прададзеная.
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.
“Кава ў арліным гняздзе” — восьмая кніга Валянціны Аксак.
Змайстрыць
ЗЬМЕСТ Паглядзець
ISBN 978-985-7227-14-3.
Кніга цалкам прададзеная.
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.
“Кава ў арліным гняздзе” — восьмая кніга Валянціны Аксак.
СЁНЬНЯ

Змайстрыць
гняздо,
запарыць
кавы,
згойсаць
да бліжэйшага лесу,
зьмеркнуцца
ў захадзе,
зьдзейсьніцца
ў бліскавіцы.
Замала?
Здолейце
штодня.
ЗЬМЕСТ Паглядзець
Products You May Like
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
Дзмітро Паўлычка (1929–2023) – украінскі паэт, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны, першы кіраўнік Таварыства ўкраінскай мовы, лаўрэат Шаўчэнкаўскай і шматлікіх міжнародных прэмій, Герой Украіны. Перакладчык беларускай паэзіі (твораў Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна ды іншых).
Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдановіча, у тым ліку на чарнавікі і няскончаныя, “забытыя” тэксты класіка.














