Koska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)

Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
sale
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
sale
Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.
sale
Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана, амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна...
sale
Кніжка-кардонка Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр пра Маму Му і Крумкача для самых маленькіх беларусаў і беларусак у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Мама Му хоча зрабіць столькі ўсяго вясёлага і незвычайнага, але яе сябар Крумкач увесь час кажа ёй НЕЛЬГА. Пакуль аднойчы Крумкач не вырашае павесяліцца разам з Мамай Му…
sale
Дзюнэ самая шчаслівая дзяўчынка на свеце. Асабліва калі яна ідзе ў школу. Як цудоўна ўсё пачынаецца! У Дзюнэ з’яўляецца сяброўка!
Але здараецца штосьці, чаго Дзюнэ не чакае. А пасля яшчэ і яшчэ…
"Звычайныя каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя", – мяркуе Крумкач. Але нашая няўрымслівая Мама Му трымаецца іншай думкі. Яна прагне адкрываць для сябе новыя і новыя далягляды. Гэтым разам ёй заманулася пагушкацца на арэлях. А што з гэтага атрымалася, чытайце ў кнізе.
“Мама Му на горцы” – летняя гісторыя пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача на возеры. Гэтым разам Мама Му спрабуе з’ехаць з горкі ў ваду, але раптам горка выгінаецца, і дзеці не змогуць больш на ёй катацца. Крумкач спрабуе прыдумаць цэлы план, як адрамантаваць горку, але Мама Му робіць нешта, што Крумкач зусім не чакае.
”Мама Му на санках” – гэта зімовая гісторыя пра тое, як Мама Му хоча паспрабаваць з’ехаць з гары на санках, бо яна бачыла, як весела дзецям куляцца ў снезе. Аднак яе сябар Крумкач лічыць, што каровы не катаюцца на санках, а ў снезе можна пакуляцца і без іх.
Чарговая гісторыя пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста, якая прыдзецца даспадобы беларускім дзеткам і іхным бацькам, як і ранейшыя кнігі пра іх.
Калядная казка пра самую знакамітую шведскую карову Мама Му і ейнага сябра Крумкача, расказаная пісьменніцай Юяй Вісландэр і ілюстратарам Свэнам Нурдквістам. Героі рыхтуюць падарункі, упрыгожваюць ялінку і робяць цуды!
sale
Гэта першая з дзвюх кніг, у якой мы бачым адзін дзень з жыцця дзяўчынкі Мулан, які яна бавіць са сваёй любімай бабуляй. Для чытання дарослымі дзецям.
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі. Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
sale
Размалёўка пра прыгоды Мамы Му і Крумкача, вясёлых герояў гісторыяў ад шведаў Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста, цяпер выдадзеная для беларускіх дзетак.
out of stock
Гэтая кніга пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя пра тое, як Мама Му і Крумкач бавіліся і весяліліся ўзімку, уяўляючы, што цяпер лета...