Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Крабат

Крабат
23.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 360 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыЯнушкевіч (выдавецтва)Koska (выдавецтва Надзеі Кандрусевіч)Пройслер Отфрыд

Description

Крабат. Легенда чорнага млына : [раман] / Отфрыд Пройслер ; пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі. — Мінск : Н. К. Кандрусевіч : А. М. Янушкевіч, 2021. — 248 с.
Отфрыд Пройслер / Otfried Preußler
ISBN 978-985-9054-17-4 (Н. К. Кандрусевіч)
978-985-7210-68-8 (А. М. Янушкевіч)

Пераклад з нямецкай паводле выдання:
Preußler O. Krabat
Stuttgart: Thienemann Verlag GmbH, 2007.

У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.

Лужыца, канец сямнаццатага стагоддзя. Дзіўны голас у сне заклікае сірату Крабата пакінуць сваіх спадарожнікаў і пайсці да млына на Козелевых багнах. Гэта месца лічаць праклятым, але хлопчык ідзе на покліч. Ліхія пагалоска пацвярджаецца: млын аказваецца Школай чорнай магіі, а аднавокі млынар – настаўнікам, які з надыходам ночы пасвячае сваіх вучняў у сакрэты Таемных мастацтваў. Але за авалоданне магічнымі ведамі давядзецца заплаціць высокую цану...

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Гакл Эміль
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.
Юхнавец Янка
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя аўтара ў літаратуру.
Вешым Міхаіл
Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.